Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь плянуе адкрыць консульствы ў Малязе і Барсэлёне


Від на Барсэлёну
Від на Барсэлёну

Пра гэта паведамілі агенцтву БЕЛТА ў пасольства Беларусі ў Гішпаніі пасьля сустрэчы пасла Паўла Латушкі з генэральным дырэктарам у справах Эўропы Міністэрства замежных спраў і супрацоўніцтва Гішпаніі Хуанам Лёпэсам Эрэра.

Таксама пасол сустрэўся з прадстаўнікамі авіякампаніі «Ібэрыя». Абмяркоўвалася магчымасьць арганізацыі простых авіярэйсаў па маршруце Менск — Мадрыд.

Малага месьціцца ў рэгіёне Андалюзія на поўначы Гішпаніі. Барсэлёна — у Каталёніі на паўночным усходзе. Абодва гарады стаяць на ўзьбярэжжы Міжземнага мора.

Беларускае пасольства было адкрыта ў Гішпаніі летась у сьнежні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG