Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліквідуюць дэпартамэнт фармацэўтычнай прамысловасьці Міністэрства аховы здароўя. Замест яго будзе холдынг


У Беларусі створаная камісія па ліквідацыі Дэпартамэнту фармацэўтычнай прамысловасьці Міністэрства аховы здароўя. У яе ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства фінансаў і Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці.

Адпаведная пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь выйшла 4 жніўня.

У ёй гаворыцца, што пасьля завяршэньня разьлікаў з крэдыторамі будзе зацьверджаны яго лiквiдацыйны балянс і адбудзецца перадача-прыёмка маёмасьці на балянс Міністэрства аховы здароўя.

Цяпер вытворчасьцю лекаў будзе займацца новая юрыдычная асоба — холдынг па вытворчасьці фармацэўтычнай прадукцыі, створаны ўказам Аляксандра Лукашэнкі Беларусі ад 25 ліпеня.

У Міністэрстве аховы здароўя адмовіліся пракамэнтаваць стварэньне новага холдынгу, аднак паведамілі, што дырэктар дэпартамэнту фармацэўтычнай вытворчасьці Валер Шаўчук знаходзіцца ў камандзіроўцы.

Міністэрства аховы здароўя вядзе кампанію замяшчэньня імпартных лекаў, каб падтрымаць беларускіх вытворцаў, гэта, як правіла, дзяржаўныя прадпрыемствы. Паводле ацэнак экспэртаў, цэны на лекі ў Беларусі вышэйшыя, чым у суседніх краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG