Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у порце на поўдні Ірана: пяць чалавек загінулі, больш за 700 параненыя

абноўлена

Выбух у порце Шахід-Раджаі. 26 красавіка 2025 году
Выбух у порце Шахід-Раджаі. 26 красавіка 2025 году

У порце Шахід-Раджаі (Shahid Rajaei) ля горада Бандар-Абас (Bandar Abbas) на поўдні Ірана адбыўся магутны выбух, піша агенцтва Tasnim. На дадзены момант вядома, што пяць чалавек загінулі, больш за 700 параненыя.

У суботу, 26 красавіка, у порце на поўдні Ірана адбыўся магутны выбух і пажар, якія, як мяркуецца, зьвязаныя з пастаўкай хімічнага інгрэдыенту, які выкарыстоўваецца для вырабу ракетнага паліва. У выніку чаго загінулі пяць чалавек і больш за 700 атрымалі раненьні, паведамляе Associated Press.

Як піша Tasnim, выбухная хваля была такой моцнай, што сур’ёзна пашкодзіла большасьць будынкаў у порце, а таксама аўтамабілі.

Дакладнай інфармацыі пра тое, што стала прычынай інцыдэнту, пакуль няма. Tasnim піша, што па невядомай прычыне ўзарваўся паліўны бак. Агенцтва Reuters са спасылкай на мясцовыя ўлады пісала, што ў порце ўзарваліся некалькі кантэйнэраў.

Раней у порт паступіла хімічнае рэчыва для ракетнага паліва, сьцьвярджае AP са спасылкай на прыватную ахоўную фірму Ambrey. Нібыта паліва павінна было быць выкарыстана для папаўненьня ракетных запасаў Ірана, якія былі вычарпаныя ў выніку яго прамых нападаў на Ізраіль падчас вайны з ХАМАС у сэктары Газа.

Праца порта часова прыпыненая для ліквідацыі наступстваў. Мытня порта заявіла, што грузавікі эвакуююцца з гэтага раёна і што на кантэйнэрнай пляцоўцы, дзе адбыўся выбух, верагодна, знаходзіліся «небясьпечныя грузы і хімікаты». Дзяржаўныя СМІ сьцьвярджаюць, што прычынай выбуху стала «нядбайства пры абыходжаньні з лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі».

У суботу ўвечары іранскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва IRNA паведаміла, што мытная адміністрацыя Ірана назвала прычынай выбуху «запасы небясьпечных тавараў і хімічных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў портавай зоне», не ўдаючыся ў падрабязнасьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG