Кіраўнікі дзяржаў прыехалі ў Рым на пахаваньне папы рымскага Францыска.
«Лідэры дамовіліся працягнуць перамовы сёньня. Каманды працуюць над арганізацыяй працягу сустрэчы», — дадаў ён.
Раней выданьне Sky News паведаміла, што прэзыдэнты сустрэліся перад пахаваньнем і дамовіліся працягнуць размову пасьля цырымоніі.
Дырэктар па камунікацыях Белага дому Стывен Чэнг распавёў, што прэзыдэнт ЗША і прэзыдэнт Украіны правялі закрытую і «вельмі прадуктыўную» гутарку, прыводзіць яго словы AFP.
Пазьней гэта адзначыў і Ўладзімір Зяленскі. Ён напісаў у сваім тэлеграме, што сустрэча прайшла добра, яны пасьпелі шмат што абмеркаваць сам-насам.
«Спадзяемся на вынік з усяго сказанага. Абарона жыцьця нашых людзей. Поўнае і безумоўнае спыненьне агню. Надзейны і трывалы мір, які перадухіліць паўтарэньне вайны, — напісаў украінскі прэзыдэнт і адзначыў: Вельмі сымбалічная сустрэча, якая мае патэнцыял стаць гістарычнай, калі мы дасягнем сумесных вынікаў. Дзякуй, прэзыдэнт Дональд Трамп!».
Раней, 25 красавіка, пасланьнік Трампа Ўіткаф чацьвёрты раз сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі Пуціным. Паводле расійскіх СМІ, Пуцін і Ўіткаф абмяркоўвалі магчымасьць аднаўленьня прамых перамоваў Расеі і Ўкраіны.
Форум