Ціхая ранічка.
Пакуль сяджу і пішу, з поймы Гавязьнянкі — каналізаванага прытоку Нёману — раз-пораз чую кароткія і глухія, нібы прыхаваныя, стрэлы.
«Шлёп» — і цішыня. І ціўканьне птушак, і «мой» — нязмоўкла-нястомны, з начы — салавей. Але паўза трывожная і ўжо не да бэзавых салаўёў, мозг запаўняюць асацыяцыі поймы.
«Шлёп, шлёп» — зноў далятае да слыху той самы гук.
Я ведаю: б’юць баброў… Божа, і тут свае Курапаты!
Валер Дранчук
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org