Афіша
Адкрыцьцё выставы «Якуб Колас: вядомы і невядомы»
Сваёй новай экспазыцыяй музэй Якуба Коласа распачне юбілейны год — сёлета спаўняецца 135 гадоў ад нараджэньня клясыка.
Менск, Мэмарыяльны музэй Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5).
Адкрыцьцё выставы а 16-й гадзіне.
Дзень у гісторыі
1563 — падчас Лівонскай вайны войска Івана Грознага захапіла Полацак. Да свайго тытулу цар загадаў дадаць і «Вялікі князь Полацкі».
1989 — быў завершаны вывад савецкіх войскаў з Аўганістану.
2011 — на ўсходзе Лібіі пачаліся дэманстрацыі супраць аўтарытарнага рэжыму Муамара аль-Кадафі.
У гэты дзень нарадзіліся
1564 — Галілео Галілей, італьянскі фізык, матэматык, астраном і філёзаф.
1904 — Ларыса Александроўская, беларуская опэрная сьпявачка.
У памяці
1857 — памёр Міхал Глінка, расейскі кампазытар.
1863 — у баі на Берасьцейшчыне загінуў Станіслаў Сангін, паўстанец, паплечнік Кастуся Каліноўскага.
1958 — памёр Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурны дзяяч, тэоляг, публіцыст.