Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: адкрыцьцё Цэнтру беларускай мовы ў Гомелі


Падзеі 5 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

У Гомелі гарадзкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) адкрые Цэнтар беларускай мовы. Пры цэнтры мае працаваць «гарачая лінія» ў пытаньнях абароны правоў беларускамоўных.

«Гарачая лінія» беларускай мовы адкрываецца ў Гомелі

Гомель, філія ТБМ (вул. Кірава, 3, пакой 1-8).
Пачатак а 12-й гадзіне.
Уваход вольны

Дзень у гісторыі

1852 — у Санкт-Пецярбургу для шырокай публікі быў адчынены Эрмітаж.

Будынак Эрмітажа на беразе Нявы
Будынак Эрмітажа на беразе Нявы

1917 — у выніку мэксыканскай рэвалюцыі была прынятая Канстытуцыя Злучаных Штатаў Мэксыкі.

1958 — Гамаль Абдул Насер вылучыўся на пасаду прэзыдэнта Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (аб’яднаная дзяржава Сырыі і Эгіпту, праіснавала зь лютага 1958 па верасень 1961 году).

1979 — Аятала Рухала Мусаві Хамэйні абвясьціў Іран ісламскай дзяржавай.

2001 — на станцыі мэтро «Беларуская кальцавая» ў Маскве спрацавала выбуховае прыстасаваньне.

У гэты дзень нарадзіліся

1923 — Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі.

Мастак Леанід Шчамялёў
Мастак Леанід Шчамялёў

Парад войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні. Леанід Шчамялёў
Парад войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні. Леанід Шчамялёў

1930 — Расьціслаў Янкоўскі, беларускі актор.

Расьціслаў Янкоўскі ў ролі Пане Каханку ў аднайменным спэктаклі
Расьціслаў Янкоўскі ў ролі Пане Каханку ў аднайменным спэктаклі

У памяці

1637 — памёр Язэп Руцкі, беларускі пісьменьнік, уніяцкі царкоўны дзяяч.

1939 — у ГУЛАГу загінуў гісторык Павал Горын, прэзыдэнт Акадэміі навук у 1931–1936 гг.

1999 — памёр Васіль Лявонцьеў, амэрыканскі эканаміст расейскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы.

2001 — у амэрыканскім горадзе Гленкоў памёр Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG