Падзеі 27 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.
Дата дня
27 сьнежня 1836 году нарадзіўся Валер Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў. Напярэдадні паўстаньня Ўрублеўскі актыўна ўдзельнічаў у стварэньні нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі на Гарадзеншчыне, вёў прапаганду сярод навучэнцаў школы.
Таксама ў гэты дзень
1945 – распачаў дзейнасьць Міжнародны валютны фонд.
1918 – Рада БНР пераехала зь Вільні ў Горадню.
1991 – Беларусь завязала дыпляматычныя дачыненьні з Украінай.
У гэты дзень нарадзіліся
1595 — нарадзіўся Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман.
1822 — нарадзіўся Люі Пастэр, францускі хімік і бактэрыёляг, заснавальнік сучаснай мікрабіялёгіі ды імуналёгіі.
1923 — нарадзіўся паэт Анатоль Вялюгін.
У памяці
1633 — памёр Мялет Сматрыцкі, царкоўны і грамадзка-палітычны дзяяч, пісьменьнік-палеміст.
2010 — у аўтакатастрофе загінула паэтка і журналістка Тацяна Сапач.
Афіша
Беларуская інтэлектуальная гульня (БІГ) 27 сьнежня правядзе навагодні тур. БІГ — гэта камандавая гульня, якая складаецца з 9 частак. Кожная частка мае сваю тэму. Напрыклад, «Беларускі бізнэс», «Мастацтва», «Гісторыя», «Кухня», «Горад» і г.д.
Менск, паб «Піўняры» (вул. Лабанка 77).
Пачатак а 19:00.
Кошт удзелу: 5 рублёў.