Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асанж: WikiLeaks не зьбіраліся ўплываць на выбары ў ЗША


Джуліян Асанж
Джуліян Асанж

Заснавальнік сайта WikiLeaks Джуліян Асанж заявіў, што публікацыя тысячаў дакумэнтаў, зьвязаных зь выбарчай кампаніяй у ЗША, ня мела на мэце ўплываць на вынікі выбараў.

«За апошнія месяцы WikiLeaks і я асабіста трапілі пад агромністы ціск, каб не публікаваць тое, што кампанія Клінтан казала сабе пра сябе,» — заявіў Асандж 8 лістапада.

«Гэта рабілася не праз асабістае жаданьне ўплываць на вынікі выбараў.»

WikiLeaks публікаваў тысячы дакумэнтаў, зьвязаных зь перадвыбарнай кампаніяй у ЗША, у прыватнасьці, перапіску кандыдата ў прэзыдэнты Гілары Клінтан зь яе памочнікамі, уключна з найбліжэйшым дарадцам Джонам Падэстам.

Штаб Клінтан сьцьвярджае, што WikiLeaks атрымліваў дакумэнты ад расейскіх хакераў, зьвязаных са спэцслужбамі, якія ўзломвалі амэрыканскія сэрвэры з мэтай паўплываць на ход выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG