Паводле выданьня Daily Viz, Беларусь займае першае месца на сьвеце, зь вялікім адрывам ад іншых краінаў, па спажываньні алькаголю на душу насельніцтва.
Спасылаючыся на дадзеныя Сусьветнага банку і Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, выданьне вылічыла, што сярэднестатыстычны беларус (асоба старэйшая за 15 гадоў) спажывае 17,32 літра чыстага сьпірту на год. Аднак у дакумэнтах Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, на якіх нібыта грунтуецца рэйтынг, падаюцца лібчы толькі да 2010 году.
За Беларусьсю ў гэтым «алькагольным рэйтынгу» знаходзяцца Літва (12,65), Чэхія (12,43), Харватыя (12,18) і Аўстрыя (12,04).
Расея ў гэтым рэйтынгу 186 краінаў займае 13-е месца (11,04 літра), ЗША 41-е (8,67), Украіна 43-е (8,48 літра).