Афіша:
У Музэі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вечар, прысьвечаны 85-годзьдзю Ніла Сымонавіча Гілевіча, з удзелам калег, сяброў, родных і блізкіх Паэта. Пачатак у 18.30. Уваход вольны
У кнігарні «логвінаЎ» брытанскі дасьледнік беларускай літаратуры Арнольд Макмілін прэзэнтуе сваю новую кнігу «Рунь». У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел Ганна Кісьліцына і Джым Дынглі.
Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць Міжнародную навуковую канфэрэнцыю «Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемаадносіны: ад гісторыі да сучаснасьці».
У гісторыі:
1535 — з друку выйшла першая ў сьвеце Біблія на ангельскай мове. Вартая ўвагі акалічнасьць: беларусы дзякуючы Скарыну атрымалі сваю Біблію па-беларуску ў 1517 годзе, то бо амаль на дваццаць гадоў раней за ангельцаў.
1582 — паводле ўказу папы рымскага Грыгорыюса XIII наступіў пераход на новы каляндар, які быў названы грыгарыянскім.
1957 — Савецкі Саюз запусьціў у космас першы штучны спадарожнік Зямлі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1750 — у Віцебску польскі паэт Францішак Дыянізі Князьнін.
1816 — Эжэн Пацье, францускі паэт, удзельнік Парыскай камуны, які ўвайшоў у гісторыю як аўтар «Інтэрнацыяналу».
1895 — амэрыканскі камэдыйны актор Бастэр Кітан, адзін з найвыдатнейшых комікаў нямога кінэматографу.
1941 — амэрыканская пісьменьніца Эн Райс, аўтарка бэстсэлераў пра вампіраў.
У гэты дзень памерлі:
1669 — галяндзкі мастак Рэмбрант.
1947 — нямецкі фізык Макс Плянк, які ўвёў у фізыку тэрмін «квант».
1970 — амэрыканская сьпявачка Джэніс Джоплін.
1980 — у аўтамабільнай катастрофе загінуў першы сакратар ЦК КПБ Пётар Машэраў.
1981 — беларускі грэка-каталіцкі біскуп Часлаў Сіповіч.
2007 — Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст.
Цытата
Кожны з нас — непаўторны. Не ператварай сябе ў прадмет кампрамісу, бо ты ёсьць усім, што ты маеш.
Джэніс Джоплін