Афіша:
Менск — актывісты «Маладога Фронту» адзначаюць 25-годзьдзе наданьня «Пагоні» і бел-чырвона-беламу сьцягу статусу дзяржаўных сымбаляў акцыяй на Кастрычніцкай плошчы, пачатак а 19-ай.
Прага — чэская няўрадавая арганізацыя АМО (Асацыяцыя ў міжнародных справах) ладзіць дыскусію па выніках выбараў у Палату прадстаўнікоў у Беларусі. Зь беларускага боку (па Скайпе) удзельнічаюць каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» праваабарончага цэнтру «Вясна» і былы кандыдат у дэпутаты, грамадзкі актывіст з Магілёву Юры Стукалаў. Прага, Žitná 27, пачатак а 18-ай.
У гісторыі:
1794 — падчас паўстаньня 1794 году расейскія войскі разьбілі пад Берасьцем атрады Рэчы Паспалітай.
1888 — у Бэльгіі на курорце Спа прайшоў першы ў гісторыі конкурс прыгажосьці.
1939 — Чырвоная армія заняла Вільню.
1946 — выступ Уінстана Чэрчыля ў Цюрыхскім унівэрсытэце, які паслужыў пунктам адліку ў стварэньні Рады Эўропы.
1991 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бела-чырвона-белы сьцяг.
У гэты дзень нарадзіліся:
1797 — Януар Сухадольскі, беларускі мастак-баталіст.
1802 — Лаяш Кошут, вугорскі дзяржаўны дзяяч, рэвалюцыянэр, прэмʼер-міністар Вугоршчыны ў пэрыяд Вугорскай рэвалюцыі 1848-1849 гадоў.
У гэты дзень памерлі:
1938 — Браніслаў Туронак, беларускі нацыянальны дзяяч.
2004 — Мікола Купрэеў, беларускі паэт, пісьменьнік.
2004 — Рыгор Рэлес, беларускі габрэйскі пісьменьнік і паэт.
Цытата:
Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку надалей называць «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах — «Беларусь». Устанавіць, што гэтыя назвы трансьлітэруюцца на іншыя мовы ў адпаведнасьці з беларускім гучаньнем.
Закон Рэспублікі Беларусь, 19 Верасень 1991 № 1085-XІІ