Суд Стамбулу пастанавіў, што менавіта ён «аддаў загад аб перавароце 15 ліпеня».
Гюлен катэгарычна абвяргае сваю датычнасьць да спробы зьвяржэньня ўлады ў Турэччыне.
Рух, якім кіруе апальны рэлігійны дзеяч, сьцьвярджае, што яго арганізацыі ў Турэччыне займаюцца толькі дабрачыннай дзейнасьцю.
Анкара настойвае на выдачы Гюлена, аднак афіцыйнага запыту уладам ЗША так і не накіравала.
Раней у чацьвер прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што пазбавіць даходаў усе прыватныя кампаніі, зьвязаныя з апазыцыянэрам. Эрдаган назваў усе арганізацыі, якія маюць дачыненьне да Гюлена, «гнёздамі тэрарызму».
У Турэччыне па падазрэньні ва ўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту ўжо затрыманыя больш за 10 тысяч чалавек, амаль 70 тысяч дзяржаўных служачых, паліцэйскіх і вайскоўцаў звольненыя або адхіленыя ад працы і службы. У краіне ўведзена надзвычайнае становішча, прыпынена дзеяньне эўрапейскай Канвэнцыі аб правах чалавека.
Самае папулярнае
1