Выступаючы перад журналістамі пасьля прылёту з Армэніі 26 чэрвеня, папа Францішак заявіў, што цяпер ужо зразумела: «нешта не працуе ў гэтым грувасткім зьвязе», маючы на ўвазе высокі ўзровень беспрацоўя і эканамічную стагнацыю.
«Эўрапейскі Зьвяз павінен зноў здабыць сілы, каб умацавацца, каб даць больш незалежнасьці і больш свабоды краінам зьвязу», — сказаў пантыфік.
23 чэрвеня на рэфэрэндуме ў Вялікай Брытаніі за выхад з ЭЗ прагаласавалі 52% выбарцаў, гэта амаль 16 з паловай мільёнаў грамадзян; прыхільнікі сяброўства ў Эўразьвязе саступілі — у іх 48%.