Радыё Свабода і Саюз беларускіх пісьменьнікаў 14 красавіка правялі ўрачыстую прэзэнтацыю кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў малой залі Палаца Рэспублікі. Удзел у імпрэзе ўзяла Сьвятлана Алексіевіч.
Чытачы нашага сайту могуць глядзець відэарэпартаж з падзеі.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
Спампаваць кнігу можна ў мабільных фарматах:
У фармаце MOBI
У фармаце EPUB
У фармаце PDF
У фармаце FB2
Сьледам за кнігай «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе» па-беларуску выйшла выданьне гэтага тому «Бібліятэкі Свабоды» па-расейску, дапоўненае матэрыяламі з прэзэнтацыі беларускага выданьня кнігі ў Менску і некаторымі блогамі і артыкуламі, якія зьявіліся на сайце svaboda.org за некалькі апошніх месяцаў.
Спампаваць расейскае выданьне:
У фармаце PDF
Асоба і кнігі першай Нобэлеўскай ляўрэаткі ў публікацыях Радыё Свабода апошняга часу.
Аляксандар Лукашук пра ўсё тое, што ня трапіла ў жывую трансьляцыю з прэзэнтацыі кнігі “Алексіевіч на Свабодзе”.
Каханьне — гэта суцяшэньне ад Бога, каб ня страшна было паміраць. 14 цытат Сьвятланы Алексіевіч
Выбранае зь першага публічнага выступу нобэлеўскай ляўрэаткі па літаратуры ў Менску на прэзэнтацыі кнігі «Алексіевіч на Свабодзе»
Сьвятлана Алексіевіч як духоўны лідэр нацыі
Аналітыкі Радыё Свабода разважаюць над пытаньнем, ці возьме Сьвятлана Алексіевіч сьцяг у рукі і хто, калі не яна, стане беларускім Вацлавам Гаўлам.
Рабіце інвэстыцыі ў інтэлект, а ня ў шчокі!
«Калi купляеш пакунак з чыпсамi - ты робiш iнвэстыцыю ÿ свае шчокi, калi купляеш кнiгу Алексiевiч - гэта iнвестыцыя ÿ свой iнтэлект». Акторка i блогерка Кацярына Казлоÿская наведала прэзентацыю кнігі «Алексіевчі на Свабодзе» i падзялiлася думкамi, цi актуальныя сёньня для Беларусi яе кнiгi.
Наколькі добра мы ведаем Алексіевіч?
Тэст пра жыцьцёвы шлях і творчасьць нобэлеўскай ляўрэаткі па літаратуры 2015 году.
Алексіевіч у Кіеве: «Жыцьцё шалёна цікавае, ну які тут камунізм?»
На сустрэчу зь беларускай нобэлеўскай ляўрэаткай па літаратуры Сьвятланай Алексіевіч у Кіеве прыйшла маці Надзеі Саўчанкі Марыя Іванаўна і ўкраінскі мільярдэр Віктар Пінчук. Нобэлеўская ляўрэатка распавяла, як не атрымала тэлеграму ад Дзьмітрыя Мядзьведзева і чым яе сьмяшыць Аляксандар Лукашэнка.
Як пераканалі Алексіевіч
Сьвятлане Алексіевіч спачатку не спадабалася ідэя публікацыі ўсіх яе інтэрвію і дыскусій на Радыё Свабода ў кнізе. Але журналістам Свабоды удалося яе пераканаць. Распавядае дырэктар беларускай Свабоды Аляксандр Лукашук.
Алексіевіч: Вінаватыя ня толькі Пуцін і Лукашэнка
Расейская імпэрыя, гвалт над людзьмі, кроў, вайна, Нобэлеўская прэмія, расейскае тэлебачаньне. На гэтыя і іншыя тэмы разважала беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч 3 сакавіка на сваёй першай сустрэчы з чытачамі ў Бэрліне пасьля прысуджэньня ёй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год.
Алексіевіч, Шэндэровіч, Венцлава, Уліцкая — зварот выратаваць Надзею Саўчанку падпісалі за дзень больш за 7 тысяч чалавек
Больш за 7 тысяч чалавек, у тым ліку вядомыя дзеячы культуры, навукоўцы, журналісты, музыкі і пісьменьнікі падпісалі адкрыты ліст да эўрапейскіх лідэраў з заклікам зрабіць «рашучыя дзеяньні» для вызваленьня ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую судзяць у Расеі.
«Чарнобыльская малітва» Алексіевіч — адна з самых папулярных кніг у Вільні
Другі месяц кніга беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва» — адна з самых прадаваных у Вільні.
Алексіевіч стала доктарам Honoris Causa Кіева-Магілянскай акадэміі
Навуковая рада ўкраінскага нацыянальнага ўнівэрсытэту «Кіева-Магілянская акадэмія» на паседжаньні 11 лютага 2016 году прагаласавала за наданьне званьня «Ганаровы доктар НаУКМА (Honoris Causa)» Сьвятлане Алексіевіч.
Алексіевіч: Беларускія апазыцыянэры грызуцца паміж сабой і высьвятляюць, хто агент КГБ
У інтэрвію часопісу «Кніжкі» — дадатку «Газэты Выборчай» — ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч распавяла сваё стаўленьне да цяперашняй сытуацыі ў Беларусі і апазыцыі. Інтэрвію зьмешчана ў друкаванай вэрсіі выданьня.
Чырвоныя чалавекі Алексіевіч
Відавочна, што Сьвятлана Алексіевіч прысьвяціла творчасьць фэномэну савецкага чалавека. Як сапраўдны мастак, яна ставілася да яго, ня ведаю, са спагадай, са спачуваньнем. Разумела яго. Прынамсі яшчэ зусім нядаўна між іншым, пахваляла беларусаў за савецкасьць.
Алексіевіч названа грамадзкім лідэрам году, #пагоняпобач — кампанія году
Сёмы год запар Асамблея дэмакратычных арганізацый Беларусі, якая аб’ядноўвае дзясяткі грамадзкіх арганізацый і ініцыятыў краіны, падводзіць выніку мінулага году, вызначаючы пераможцаў у грамадзкай актыўнасьці.
Алексіевіч на Свабодзе: Энэргетыка дыскусіі і думкі
Пра новую кнігу ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» распавядае яе ўкладальнік і рэдактар Сяргей Навумчык.