Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарагі дзядуля Ленін ВІДЭА


Дэкамунізацыя будзе каштаваць Украіне як мінімум $ 200 мільёнаў.

Па сувэнірах, выстаўленых на Андрэеўскім спуску, галоўнай турыстычнай вуліцы Кіева, можна вывучаць асноўныя палітычныя трэнды і гісторыю Ўкраіны.

Рэстаўратар Рыгор Бядун кожныя выхадныя выстаўляе тут сваю калекцыю антыкварыяту. Бюст Сталіна ў яго суседнічае з выявай Ісуса Хрыста і скрыначкай з нямецкай свастыкай. Але многае з таго, што выстаўлена ў Рыгора на продаж, трапляе пад забарону паводле новага Закону аб дэкамунізацыі.

Зрынаць помнікі савецкага пэрыяду ва Ўкраіне сталі яшчэ ў часы Майдана — тады зьнесьлі помнік Леніну на Шаўчэнкаўскім бульвары. Нядаўна ўкраінскія чыноўнікі адкрылі новую старонку ўкраінскай гісторыі барацьбы з савецкім мінулым. Да 21 лютага ва Украіне павінны быць зьмененыя ўсе старыя савецкія назвы вуліц і населеных пунктаў, дэмантаваныя помнікі савецкім правадырам і зьнятыя ўсе гербы СССР. Па розных падліках, працэс дэкамунізацыі абыдзецца краіне ў суму ад 200 да 600 мільёнаў даляраў.

Дырэктар Інстытуту нацыянальнай памяці Ўладзімір Вятровіч катэгарычны: «Мы гаворым ня проста пра нейкія кавалкі гіпсу, бронзы ці нейкага іншага матэрыялу, з якіх зроблены Ленін ці іншы правадыр сусьветнага пралетарыяту. Мы кажам пра тое, што гэтыя помнікі нясуць нейкія каштоўнасьці, якія абсалютна супрацьлеглыя тым, на якіх мы хацелі б будаваць незалежную Ўкраіну».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG