Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус быў у Bataclan. Ён у бясьпецы — пасол Латушка


Павал Латушка
Павал Латушка

Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Францыі і Гішпаніі Павал Латушка ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».

«Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца ў пасольства на гарачую лінію з просьбай паспрыяць ім. Найперш гэта тычыцца пытаньняў пра магчымасьць вярнуцца на радзіму рэйсамі авіякампаніі „Белавія“. Мы пацьвярджаем, што сапраўды аніводзін з рэйсаў нашай авіякампаніі не адменены, грамадзяне Беларусі могуць абсалютна спакойна і бясьпечна вярнуцца дахаты», — паведаміў Павал Латушка.

Тэлефон пасольства Беларусі ў Францыі — +33 1 44-14-69-75.

Таксама можна зьвяртацца на нумар консула Беларусі ў Францыі +33 6 09-78-41-40. (Пры званку з стацыянарнага тэлефона зь Беларусі замест «+» набіраецца 8-10-).

Павал Латушка пацьвердзіў, што на дадзены момант інфармацыі пра пацярпелых у парыскіх тэрактах грамадзянах Беларусі няма, паведамляе БЕЛТА.

Адзін беларус быў у канцэртнай залі Bataclan падчас нападу. Ён у бясьпецы і не пацярпеў.

13 лістапада ў Парыжы ў выніку шасьці тэрарыстычных атак загінулі 129 і пацярпелі больш за 300 чалавек. Адказнасьць узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG