Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя прэзыдэнта: за пяць гадоў даходы грамадзянаў абясцэняцца на 33%

абноўлена

У Менску распачаў працу трэці па ліку Кастрычнікі эканамічны форум. Акрэсьленая тэматыка — «Эканоміка Беларусі: зноў перад выбарам».

Форум адкрыў намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, колішні міністар эканомікі Мікалай Снапкоў. Па яго словах, эканамічнае развіцьцё ў сучасным сьвеце зазнала істотныя зьмены — адбылася канвэргенцыя, збліжэньне ўсясьветных эканомік. Падзеньне коштаў на энэргарэсурсы пазбавіла багатыя краіны прыярытэтных пазыцыяў і адкінула іх да ўзроўню тых, хто традыцыйна быў залежны ад імпартаванай сыравіны.

Але найгоршыя пэрспэктывы ў рэгіёна, у які ўваходзіць Беларусь. Чыноўнік спаслаўся на прагнозы міжнародных структураў, зь якіх вынікае: краіны СНД на бліжэйшую пэрспэктыву будуць самым павольным рэгіёнам у сьвеце паводле паказьнікаў эканамічнага разьвіцьця. Пры тым, што разьвітыя краіны і далей будуць дэманстраваць нашмат лепшыя паказьнікі:

Мікалай Снапкоў
Мікалай Снапкоў

«Паводле прагнозаў МВФ, СНД будзе рэгіёнам з самымі нізкімі тэмпамі росту ў сьвеце. Згодна зь іх ацэнкамі, гэтая група краінаў вырасьце ў сярэднім на 10,3% цягам бліжэйшых 5 гадоў. Тэмп росту, які дзьве пяцігодкі таму мы маглі забясьпечыць за 1 год. Разьвітыя краіны пры гэтым вырастуць на 11%. Нягледзячы на тое, што бягучы ўзровень іх дабрабыту на гэты момант значна апярэджвае наш і, паводле лёгікі, павінен спрацоўваць закон канвэргенцыі даходаў, ён не спрацоўвае.

Мы пачынаем наступную пяцігодку з самым значным узроўнем зьнешняга доўгу, а значыць, ня зможам разьлічваць на нашых партнэраў зь іншых рэгіёнаў, а мусім разьвівацца толькі за кошт унутраных крыніцаў. Унутраных рэсурсаў у нас няшмат. Па ацэнках, зноў жа, МВФ, інвэстыцыі ў асноўны капітал па нашым рэгіёне складуць усяго толькі 21%. Для параўнаньня, у краінах Паўднёва-Ўсходняй Азіі гэты паказьнік складае 37%.

У бліжэйшыя 5 гадоў больш высокая інфляцыя, чым у СНД, будзе толькі ў краінах Лацінскай Амэрыкі

Але і гэта яшчэ ня ўсё. У бліжэйшыя 5 гадоў больш высокая інфляцыя, чым у СНД, будзе толькі ў краінах Лацінскай Амэрыкі. Такім чынам, за гэты пэрыяд на 33% абясцэняцца даходы нашых грамадзянаў. А значыць, мы будзем станавіцца ўсё менш і менш канкурэнтаздольнымі, сыходзіць, груба кажучы, на задворкі ўсясьветнай эканомікі. Прычынаў для такой сумнай карціны шмат, але адна, на мой погляд, найбольш важная: мы засталіся сыравінным рэгіёнам для астатняга сьвету. Калі кошты на рэсурсы на ўсясьветным рынку былі высокія, то і мы былі на піку. Але варта было коштам вярнуцца на свой раўнаважны ўзровень, як мы практычна сталі. Як ні парадаксальна, гэта характэрна ў тым ліку і для Беларусі: нягледзячы на адсутнасьць запасаў нафты, на працягу апошніх 15 гадоў мы назіраем наўпроставую залежнасьць росту ВУП ад кошту барэля нафты».

Эканоміка Беларусі наўпрост залежыць ад эканамічнага становішча ў Расеі і здольнасьці фінансаваць стратэгічнага саюзьніка. Аднак апошнія тэндэнцыі на сыравінным рынку не даюць падставаў для аптымізму. Як заявіў у сваім дакладзе «Зьменлівы сьвет нафты і газу» галоўны эканаміст нафтагазавай групы кампаніяў ВР па Расеі і СНД Уладзімер Драбянцоў, Менску трэба быць гатовым да таго, каб тужэй зацягваць паясы: абвал цэнаў на нафту яскрава прадэманстраваў, на чым грунтаваўся «беларускі эканамічны цуд»:

Уладзімер Драбянцоў, дырэктар Усясьветнага банку па Ўкраіне, Беларусі і Малдове Чымяо Фан, дырэктар Дэпартамэнту стратэгічнага мэнэджмэнту і казначэйства «БПС-Сбербанк» Дзьмітры Голухаў
Уладзімер Драбянцоў, дырэктар Усясьветнага банку па Ўкраіне, Беларусі і Малдове Чымяо Фан, дырэктар Дэпартамэнту стратэгічнага мэнэджмэнту і казначэйства «БПС-Сбербанк» Дзьмітры Голухаў

«Ёсьць прынамсі тры прычыны, чаму абмеркаваньне гэтых тэмаў актуальнае для нашага форуму. Прычына першая ў тым, што значэньне рынкаў нафты і газу для эканомікі той жа Беларусі выходзіць далёка за межы самога паліўна-энэргетычнага комплексу: не сакрэт, што 97% першасных энэргарэсурсаў, якія спажываюцца ў краіне, прыпадае на нафту і газ. Але значэньне для эканомікі ў цэлым — ня толькі ў гэтым: кошты на нафту і газ уплываюць на Расею, а структура экспарту Беларусі ўсё яшчэ моцна на яе завязаная. То бок маем ланцуговую рэакцыю, таму што Беларусь, да ўсяго, — экспартэр нафтапрадуктаў. Іншымі словамі, цэлы комплекс праблемаў, якія прыводзяць да таго, што рынкі нафты і газу, а таксама тое, што на іх адбываецца, уплываюць на эканоміку Беларусі. Таму ня дзіўна, што старшыня Нацбанку кожную раніцу прачынаецца з клопатам пра кошт нафты.

Прычына другая: на гэтых рынках адбываюцца рэвалюцыйныя зьмены. Сэнс гэтага слова ў тым, што зьмены настолькі істотныя, што нават тыя агенты, тыя ўдзельнікі рынку, якія прысутнічаюць на ім многія гады, яшчэ не навучыліся адэкватна іх ацэньваць, што, у сваю чаргу, неабходна для выпрацоўкі пісьменнай эканамічнай палітыкі.

Апошняя, трэцяя прычына палягае ў тым, што пры фармаваньні эканамічнай палітыкі лепш апэраваць рэаліямі рынкаў нафты і газу, а ня мітамі, якія склаліся адносна таго, што ўплывае на цану нафты і газу. На жаль, з досьведу свайго кантактаваньня з чальцамі ўрадаў у краінах былога СССР я зрабіў выснову, што, па вялікім рахунку, такія міты яшчэ вельмі жывучыя і прысутнічаюць у галовах тых людзей, якія прымаюць эканамічныя рашэньні. Як мне падаецца, лепш гэтага пазьбегнуць».

Кастрычніцкі эканамічны форум. Дзень першы

1/19
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
2/19
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
Намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, колішні міністар эканомікі Мікалай Снапкоў
3/19 Намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, колішні міністар эканомікі Мікалай Снапкоў
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
4/19
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
Фінансавы аналітык Вадзім Іосуб
5/19 Фінансавы аналітык Вадзім Іосуб
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
6/19
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
Эканаміст Яраслаў Раманчук
7/19 Эканаміст Яраслаў Раманчук
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
8/19
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
Эканаміст Георгі Грыц
9/19 Эканаміст Георгі Грыц
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
10/19
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
Мікалай Снапкоў
11/19 Мікалай Снапкоў
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
12/19
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
Начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Кірыл Руды
13/19 Начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Кірыл Руды
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
14/19
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
Мікалай Снапкоў і ​сталы прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха
15/19 Мікалай Снапкоў і ​сталы прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
Эканаміст Павал Данэйка
16/19 Эканаміст Павал Данэйка
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
Эканаміст Аляксандар Чубрык
17/19 Эканаміст Аляксандар Чубрык
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
Кіраўнік прадстаўніцтва Ўсясьветнага банку ў Беларусі Ян Чул Кім
18/19 Кіраўнік прадстаўніцтва Ўсясьветнага банку ў Беларусі Ян Чул Кім
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў
19/19 Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў
Фотарэпартаж з Кастрычніцкага эканамічнага форуму
Previous slide
Next slide

Калі першы дзень «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» быў збольшага «разагрэвачны», то другі абяцае быць надзвычай насычаны. Дыскусіі пройдуць пад лёзунгам «Лякальныя рашэньні: час выходзіць зь пераходнага пэрыяду». Адкрые форум першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі. Эстафэту падхопіць Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.

Панэль № 1 «Ад стабілізацыі да фармаваньня даверу» распачне старшыня назіральнай рады дасьледчага цэнтру ІПМ Ігар Пеліпась. Свой погляд на акрэсьленую праблематыку прапануюць старшы навуковы супрацоўнік Цэнтру сацыяльна-эканамічных дасьледаваньняў CASE Марэк Дамброўскі, намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Дзьмітры Калечыц, старшы рэгіянальны пастаянны прадстаўнік Эўрапейскага дэпартамэнту МВФ Бас Бакер.

«Стварэньне ўмоваў для збалянсаванага эканамічнага росту» — дыскусійная тэма панэлі № 2. Сярод выступоўцаў — кіраўнік прадстаўніцтва Ўсясьветнага банку ў Беларусі Як Чул Кім, дэпутат Нацыянальнай рады Славаччыны, дарадца міністра фінансаў Украіны Іван Міклаш, кіраўніца прадстаўніцтва Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў Беларусі Вольга Шчарбіна.

Панэль № 3 прапануе «Новы погляд на сацыяльную палітыку». Выступоўцы — старшы саветнік рэгіянальнага цэнтру ПРААН для краінаў Эўропы і СНД Бэн Слэй, намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валер Кавалькоў, намесьнік міністра фінансаў Юры Селіверстаў, навуковы супрацоўнік Інстытуту эканомікі працы IZA Мілан Водапівец.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG