Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Снапкоў: «Беларусі ў складзе СНД наканаваны адыход на задворкі ўсясьветнай эканомікі»


Мікалай Снапкоў
Мікалай Снапкоў

У Менску пачаў працу трэці па ліку Кастрычніцкі эканамічны форум.

Форум адкрыў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, колішні міністар эканомікі Мікалай Снапкоў. Па яго словах, эканамічнае разьвіцьцё ў сьвеце зазнала істотныя зьмены: адбылася канвэргенцыя, збліжэньне ўсясьветных эканомік. Падзеньне коштаў на энэргарэсурсы пазбавіла багатыя краіны прыярытэтных пазыцыяў і адкінула іх да тых, хто традыцыйна залежыць ад імпартаванай сыравіны.

Чыноўнік спаслаўся на прагнозы міжнародных структураў, зь якіх вынікае: краіны СНД на бліжэйшую пэрспэктыву будуць самым павольным рэгіёнам у сьвеце паводле паказьнікаў эканамічнага разьвіцьця. Пры тым, што гэты складнік у разьвітых краінах прадэманструе рост на 11%. У Беларусі ўнутраных рэсурсаў няшмат, адпаведна, разьлічваць на нейкую іншую сытуацыю ў параўнаньні з суседзямі па садружнасьці не выпадае.

Спадар Снапкоў прызнаў, што інфляцыя ў СНД, уключна зь Беларусьсю, будзе павялічвацца, саступаючы толькі краінам Лацінскай Амэрыкі. Як вынік — адыход на задворкі ўсясьветнай эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG