Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Politico: ЭЗ унясе Расею ў сьпіс краін з высокай рызыкай фінансаваньня тэрарызму


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

ЭЗ уключыць Расію ў сьпіс краін з высокай рызыкай адмываньня грошай і фінансаваньня тэрарызму, пішуць Politico і Le Monde са спасылкай на крыніцы і дакумэнт, які распрацоўваецца.

Унясеньне ў чорны сьпіс цягне за сабой значнае ўзмацненьне жорсткасьці кантролю за фінансавымі апэрацыямі з удзелам арганізацый або асобаў з краіны, у тым ліку комплексную праверку па ўсіх зьдзелках.

У прыватнасьці, эўрапейскія чыноўнікі будуць запытваць больш дакумэнтаў аб бенэфіцыярах і паходжаньні грошай у бізнэсу, а зьдзелкі будуць дадаткова ўхваляць спэцыяльныя камісары эўрапейскай службы па барацьбе з адмываньнем грошай (AMLA), напісаў незалежны антыкарупцыйны экспэрт Ільля Шуманаў.

У сьпісе ўжо ёсьць, у прыватнасьці, КНДР, Іран і Аўганістан. Група распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываньнем грошай (FATF) яшчэ ў 2023 годзе прыпыніла сяброўства Расеі ў арганізацыі з прычыны поўнамаштабнага ўварваныя ва Ўкраіну, але тады ня стала ўносіць у якія-небудзь сьпісы. FATF неаднаразова заклікалі ўнесьці Расею ў чорны ці шэры сьпіс, супраць выступала Індыя і іншыя краіны БРІКС.

Афіцыйнай аб’явы аб уключэньні ў сьпіс на момант публікацыі навіны зроблена не было.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG