Сёньня ў Львове зборная Беларусі гуляла матч адборачнага этапу Чэмпіянату Эўропы па футболе 2016 года.
Матч завяршыўся лікам 3:1 на карысьць Украіны. Украінская зборная мела перавагу цягам усёй гульні. Нягледзячы на гэта, атмасфэра на трыбунах была сяброўская. Бальшыня сьцягоў на трыбунах — украінскія жоўта-блакітныя, і беларускія — бел-чырвона-белыя.
Пятро Парашэнка падзякаваў футбалістам за гульню і заўзятарам за падтрымку і атмасфэру.
У фэйсбуку прэзыдэнт Украіны зрабіў аналягічны пост, толькі скончыў яго словамі «Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!»