Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні сужэнцаў асудзілі паводле 5 палітычных артыкулаў


Суд у Горадні. Архіўнае фота
Суд у Горадні. Архіўнае фота

У Горадні асудзілі Леаніда і Антаніну Церабеяў пакаралі з палітычных матываў.

У Горадзенскім абласным судзе вынесьлі вырак у крымінальнай справе супраць Леаніда і Антаніны Церабеяў паводле пяці крымінальных артыкулаў

  • ч. 1 арт. 368 («абраза прэзыдэнта»),
  • ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»),
  • ч. 1 арт. 130 («Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»),
  • ч. 2 арт. 367 («Паклёп на прэзыдэнта»),
  • арт. 370 («Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў»).

Як паведаміла «Горадзенская праваабарона», судзьдзя Мікалай Чачынскі прызначыў Антаніне 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), а Леаніду — 3 гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Леаніда і Антаніну Церабеяў пачалі судзіць 29 студзеня ў Горадзенскім абласным судзе.

Пару затрымалі ў лістападзе 2024 году за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасьня 2020 году. У іх ёсьць непаўналетняе дзіця. Антаніну пакінулі пад хатнім арыштам, каб яна магла клапаціцца пра дзіця, а Леаніда ўтрымліваюць у СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG