Адначасова яшчэ адна місія АБСЭ на Данбасе, зь якой зьнікла сувязь, знайшлася. І пакуль у Вярхоўную Раду ўнесены праект пастановы аб увядзеньні надзвычайнага становішча ў рэгіёне, у вобласьці пагаршаецца грамадзка-палітычная і крымінагенная сытуацыя.
Ноч на 29 траўня прайшла адносна спакойна, былі паведамленьні аб стральбе ў Макееўцы, але маштабных баёў не вялося. Учора ўвечары былі апублікаваныя фота зброі, якую выкарыстоўвалі ваеўнікі ў аэрапорце Данецка.
Міністар МУС Арсэн Авакаў, які падзяліўся інфармацыяй праз сацыяльныя сеткі, дадаў, што «гэта не наша зброя, а завезена з Расеі: сэрыйныя нумары, гады выпуску, спэцыфічныя мадэлі».
Афіцыйна колькасьць нэўтралізаваных падчас апошніх дзён узброеных сэпаратыстаў у рэгіёне да гэтага часу не агучваюць.
Крымінал і лісты да Пуціна
На фоне барацьбы з ваеўнікамі ўсе пачашчаюцца факты марадэрства і рабаваньня. Гіпэрмаркет, разьмешчаны каля аэрапорта, разрабаваны, значна пачасьціліся выпадкі прысваеньня транспартных сродкаў і нападаў на людзей на вуліцах — пра гэта паведамляе данецкая міліцыя.
Час ад часу жыхары Данбасу скардзяцца на невядомых, прыходзяць са зброяй у крамы, або самавольна спыняюць транспарт у горадзе, гэта сьведчыць аб анархіі ў шэрагах сэпаратыстаў, якія маюць доступ да зброі.
У той жа час лідэр групоўкі «ДНР», прызнанай Украінай тэрарыстычнай, Дзяніс Пушылін яшчэ раз зьвярнуўся да Ўладзімера Пуціна па дапамогу. Некалькі папярэдніх зваротаў — і вусных, і пісьмовых — былі праігнараваныя прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі.
На гэты раз Пушылін папрасіў Пуціна абараніць так званую «ДНР» ад атамнай бомбы — яе, маўляў, Украіна хоча скінуць на Данецкую вобласьць.
«Паводле выказваньняў кіеўскіх палітыкаў, у прыватнасьці Юліі Цімашэнкі, — гаворыцца ў лісьце да Пуціна, — „Данецкую народную рэспубліку“ неабходна сьцерці з твару зямлі, ужыўшы супраць яе ўвесь арсэнал ўзбраеньня, у тым ліку і ядзерную зброю», — сьцьвярджаюць аўтары дакумэнта. Сэпаратысцкіх лідэраў не спыніў факт, што выказваньні, да якіх яны апэлююць, стала агульнавядомым за 10 гадоў да зьяўленьня так званай «рэспублікі», а яшчэ задоўга да гэтага Ўкраіна адмовілася ад ядзернай статусу. Акрамя гэтага, у лісьце сэпаратысты паскардзіліся, што сусьветная супольнасьць падтрымлівае кіеўскую ўладу, а не данецкіх ваеўнікоў.
28 траўня ў Вярхоўную Раду быў унесены праект пастановы аб увядзеньні на Данбасе надзвычайнага становішча. Дэпутат Мікалай Рудзькоўскі сваю прапанову пракамэнтаваў Радыё Свабода:
«Па-першае, увядзеньне надзвычайнага становішча стабілізавала б сытуацыю ў рэгіёне, па-другое, пашырыла б прававыя падставы для дзеяньняў праваахоўных органаў, па-трэцяе, гэта б дало магчымасьць кампэнсаваць страты людзям, якія панесьлі страты, такія як разьбітыя дома і г. д. за кошт дзяржавы» , - лічыць народны дэпутат Украіны.
Зьніклая місія АБСЭ і 80 палонных
28 траўня адбылося чарговае зьнікненьне прадстаўнікоў АБСЭ ў рэгіёне. Была страчана сувязь з адзінаццацьцю членамі місіі, якія накіроўваліся з Данбаса на Днепрапятроўшчыну. На гэты раз члены місіі выйшлі на сувязь досыць хутка, — паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.
А вось група з чатырох прадстаўнікоў місіі АБСЭ ва Ўкраіне, якая зьнікла 26 траўня, да гэтага часу ня знойдзена. Міністэрства замежных спраў Украіны заяўляе, што да выкраданьня місіі мае дачыненьне адна з прарасейскіх груповак, цяпер у МЗС паведамляюць, што месца знаходжаньня місіі невядома.
Паводле сьвятара адной з пратэстанцкіх цэркваў Данецка, які толькі што вярнуўся з палону сэпаратыстаў — Сяргея Касяка, толькі ў будынку абласной адміністрацыі ў Данецку знаходзіцца каля 80 закладнікаў. Сам сьвятар зьяўляецца адным з арганізатараў малітоўнага маратону за мір ва Ўкраіне, які ўжо больш за два месяцы праходзіць у Данецку. З палону ён вызваліўся пасьля жорсткага зьбіцьця. Яшчэ аднаго сьвятара, у гэты раз каталіцкага, таксама атрымалася вызваліць напярэдадні. 27 траўня польскі сьвятар Павал Віцька зьнік у Данецку і быў вызвалены на наступны дзень.