Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна здымае зь сябе паўнамоцтвы старшыні СНД


Нота пра спыненьне старшынства Ўкраіны ў СНД паступіла ў Выканкам СНД.

Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу сталы прадстаўнік Украіны пры каардынацыйных інстытутах СНД Іван Бунэчка:

«Украіна здымае зь сябе паўнамоцтвы старшыні СНД. Цяпер будзе вырашацца пытаньне пра тое, хто будзе старшыняваць у СНД ў 2014 годзе», — заявіў Бунэчка.

Пры гэтым ён паведаміў, што таксама здымае зь сябе паўнамоцтвы прадстаўніка Ўкраіны пры каардынацыйных інстытутах СНД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG