Журналісты, якія займаліся аналізам дзейнасьці Фірташа, мяркуюць, што яго затрыманьне на падставе ордэра амэрыканскага ФБР зьвязанае зь верагодным адмываньнем грошай. Між тым, у групе кампаній Фірташа яго затрыманьне назвалі непаразуменьнем.
Затрыманьне ў Аўстрыі Дзьмітрыя Фірташа напярэдадні пацьвердзіла ня толькі ўкраінскае МЗС, але і сама «Група DF», якая аб'ядноўвае бізнэс аднаго з найбагацейшых украінцаў. У групе аднак выказалі ўпэўненасьць, што інцыдэнт «будзе вырашаны бліжэйшым часам».
У заяве, апублікаванай «Групай DF», гаворка ідзе пра тое, што арышт не зьвязаны ані з сытуацыяй ва Ўкраіне, ані зь дзейнасьцю бізнэсмэна ў Эўропе ці Амэрыцы, а тычыцца інвэстыцыйнага праекту 2006 году. Іншых падрабязнасьцяў справы няма.
Журналіст Мустафа Наем, аўтар некалькіх расьсьледаваньняў пра бізнэс-дзейнасьць Фірташа, напісаў у сваім «Фэйсбуку», што гаворка ідзе пра падазрэньні ў хабарніцтве пры падпісаньні кантрактаў у Індыі. Аналягічнае меркаваньне выказаў і прадстаўнік Партыі рэгіёнаў Сяргей Цігіпка.
Дзьмітры Фірташ, паводле зьвестак сайта «focus.ua», у 2013 годзе заняў 4 месца ў рэйтынгу 200 самых багатых людзей Украіны з маёмасьцю больш чым 3 мільярды даляраў.
Ала Яроменка, журналістка «Люстэрка тыдня» і аўтар расьсьледаваньняў аб бізнэсе Фірташа, нагадвае, што ён быў адным зь першых у незалежнай Украіне, хто зьвязаў сваю дзейнасьць з расейскім газам.
Ён быў адным з канкурэнтаў кантракту, які прапаноўвала Цімашэнка і які, урэшце, быў падпісаны ў 2009 годзе.
«Фірташ яшчэ ў часы, калі не было Нафтагазу, не было першых газатрэйдэраў, нават Юлія Ўладзімераўна яшчэ ўзначальвала ЭЭСУ, ён ужо займаўся газам», – адзначыла Яроменка у камэнтары Радыё Свабода.
У сярэдзіне 2000-х Фірташ стаў адным з уладальнікаў кампаніі «Росукрэнерго» – пасярэдніка паміж Украінай і «Газпромам» у пастаўках газу. Адначасова прэса зьвязвала Фірташа зь бізнэсмэнам Сямёнам Магілевічам, фігурантам сьпісу найбольш шуканых ФБР асобаў. Сам Дзьмітры Фірташ катэгарычна абвяргаў сувязі з арганізаванай злачыннасьцю.
Ала Яроменка не выключае, што справы бізнэсмэна маглі цікавіць міжнароднае правасудзьдзе і раней, але менавіта цяпер, верагодна, зьявілася крытычная інфармацыя, якая стала падставай для арышту.
Раней у гэтым месяцы сайт «Еспресо.tv» апублікаваў артыкул, згодна зь якім Дзьмітры Фірташ быццам бы датычны да падтрымкі ў Крыме прарасейскіх сілаў, у прыватнасьці – руху «Расейскае адзінства», лідэр якога, Сяргей Аксёнаў, нядаўна ўзначаліў самаабвешчаны ўрад крымскай аўтаноміі.
Сам Фірташ гэтую публікацыю не камэнтаваў. Палітоляг Уладзімер Фясенка кажа, што гіпатэтычна арышт Фірташа па ордэры ФБР можа быць зьвязаны з крымскім крызісам і спробай ЗША націснуць на Расею.
«У прынцыпе, Фірташ публічна выступаў за адзінства краіны, супраць сэпаратызму, але хто ведае, ці не было нейкай двайной гульні. Гэта такі палітычны кантэкст, які, магчыма, не зьяўляецца наўпроставай прычынай, але ён мог спрыяць расьсьледаваньню іншых сур'ёзных справаў па Фірташу», – кажа ён у камэнтары Радыё Свабода.
Уладзімер Фясенка таксама лічыць, што арышт Дзьмітрыя Фірташа ў Аўстрыі можа быць сур'ёзным сыгналам для іншых прадстаўнікоў буйнога бізнэсу (прычым, на думку палітоляга, ня толькі ва Ўкраіне, але і ў Расеі), што з гэтага часу прэтэнзіі ФБР могуць рэалізоўвацца і на тэрыторыі Эўразьвязу.
Экспэрт таксама нагадвае, што Фірташ зьяўляецца саўладальнікам тэлеканала «Інтэр», таму ў выпадку, калі справа супраць бізнэсмэна будзе мець працяг, варта, верагодна, чакаць зьменаў у кіраўніцтве аднаго з найбольш рэйтынгавых украінскіх тэлеканалаў.
У МУС Украіны ў чацьвер адзначылі, што Кіеў да затрыманьня Фірташа ня мае ніякага дачыненьня. Між тым у Генпракуратуры адзначылі, што высьвятляюць, якія зь бізнэсмэнаў маглі папоўніць свае даходы за кошт дзяржаўных сродкаў.

Канкурэнт Цімашэнкі

Палітычны кантэкст