— Некаторыя аналітыкі ўсё часьцей задаюцца пытаньнем, які ж сапраўдны эканамічны стан Украіны. Раздаюцца галасы, што ўкраінская эканоміка ледзь не на мяжы дэфолту? Ці згодныя вы з такой ацэнкай, ці можа Ўкраіна пазьбегнуць нейкіх радыкальных крызісных зьяваў?
— Дэфолт пакуль не праглядаецца. Гэта проста такое слова, якое адлюстроўвае нейкі эканамічны крах. Наадварот, калі глядзець па ацэнках рынкамі падзеяў, якія здарыліся, і як гэты палітычны крызіс вырашыўся — то бачна, што і каціроўкі эўрааблігацыяў, выпушчаных Украінай, і каціроўкі акцый украінскіх кампаній расьлі апошнімі днямі вельмі бурнымі тэмпамі. Нават даводзілася прыпыняць таргі з-за надта вялікага росту цягам аднаго дня.
Якраз кароткатэрміновыя пэрспэктывы ацэньваюцца дастаткова някепска. Я б нават сказаў, што сытуацыя, у якой апынуліся новыя ўлады, больш спрыяльная. Па той простай прычыне, што можна сьпісаць на папярэдняе кіраўніцтва цяперашнія эканамічныя праблемы, і лягчэй будзе патлумачыць неабходнасьць даволі жорсткіх захадаў па стабілізацыі бюджэту ды іншых.
— Якія галоўныя стратэгічныя праблемы ўкраінскай эканомікі? Ці гэта карупцыя, старая вытворчая база ці нейкія структурныя дысбалянсы?
— Ступень макраэканамічнага дысбалянсу ў эканоміцы Ўкраіны прыблізна такая самая (скажам, дэфіцыт плацёжнага балянсу), як і ў Беларусі — каля 10-11 працэнтаў. Калі глядзець на стан золатавалютных рэзэрваў, то ў іх сытуацыя лепш за нашую — у іх рэзэрвы складаюць каля двух месяцаў імпарту, у нас — менш. З пункту гледжаньня магчымасьці некіраванай дэвальвацыі ў нас сытуацыя выглядае значна горш за ўкраінскую.
Больш за тое, там дзякуючы апошнім рашэньня Нацбанку (адмова ад фіксаванага курсу) праблема дэвальвацыі вырашаецца. Там цяпер існуюць кароткатэрміновыя праблемы, зьвязаныя з псыхалёгіяй — адток укладаў і купля наяўнай валюты. Але гэта не сьмяротна і пры дастаткова пасьлядоўных дзеяньнях грашовых уладаў гэтыя праблемы вырашаюцца.