Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод намінантаў на прэмію Гедройца — тры кнігі аўтарства журналістаў Радыё Свабода


Журы абвясьціла поўны сьпіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца. Сярод прэтэндэнтаў: кніга Сяргея Дубаўца «Errata», Аляксандра Лукашука — «Зкімбы-зымбы», Сяргея Навумчыка — «Дзевяноста першы». Ляўрэата абвесьцяць у чэрвені.


Кнігі свабодаўцаў — сярод намінантаў


Кніга эсэ Сяргея Дубаўца «Errata: як што называецца, так і адбываецца». Аўтар называе яе «абсалютна практычнай кнігай».

Аляксандар Лукашук выдаў свае «заўчасныя ўспаміны» — кнігу «Зкімбы-зымбы». Пра яе аўтар кажа: «Першая частка кнігі — асабістае, літаратурны сямейна-гістарычны кантэкст. Другая — постаці. Гэта люстрацыі наадварот, постаці сяброў, людзей, якіх я лічу важнымі для сябе. І трэцяя частка прысьвечана Васілю Быкаву, вялікаму сябру беларускай службы Радыё Свабода, нашаму слухачу і нашаму аўтару. Там перапіска. інтэрвію, успаміны, а таксама адзін малюнак Быкава, на якім намаляваны я сам».

«Дзевяноста першы» — кніга «Бібліятэкі Свабоды». Яе аўтар — супрацоўнік нашага радыё, дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня Сяргей Навумчык — быў непасрэдным удзельнікам падзеяў лёсавызначальнага 1991-га. На падставе ўспамінаў і дакумэнтаў ён распавядае, як, кім і пры якіх абставінах была здабытая незалежнасьць Беларусі.


Даведка Радыё Свабода — Прэмія імя Ежы Гедройца


Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная ў 2011 годзе. Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзенаю (у папяровым або электронным варыянце) у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі. Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступаюць амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Прэмія была названая ў гонар ураджэнца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх адносінаў Польшчы зь Беларусьсю, Літвой і Ўкраінай.


Поўны сьпіс намінантаў

  1. Мікола Адам. Шоўк. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  2. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
  3. Васіль Аўраменка. Нябачнае і ява. — Менск: Логвінаў, 2013.
  4. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і сьвіньні. — Менск: Каўчэг, 2013.
  5. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Менск: Логвінаў, 2013.
  6. Раіса Баравікова. Кава для дамавіка. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013. — (Беларуская проза ХХІ стагодзьдзя).
  7. Аляксандар І. Бацкель. Мімікрыя: Дасьледаваньне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценьнікаў. — Менск: Каўчэг, 2013.
  8. Алена Брава. Дараваньне. Прощение. Vergebung. — Менск: Звязда, 2013.
  9. Пятро Васючэнка. Дванаццаць подзьвігаў Геракла. — Менск: Звязда, 2013.
  10. Сяргей Вераціла. Разьбітае сэрца Вітаўта. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  11. Вольга Гапеева. (В)ядомыя гісторыі [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
  12. Валеры Гапееў. Праклён. — Менск: Галіяфы, 2013.
  13. Адам Глобус. Імёны. — Менск: Логвінаў, 2013.
  14. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Менск: Логвінаў, 2013.
  15. Зьміцер Гуд. Поўдзень-3. — Менск: Галіяфы, 2013.
  16. Зьміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
  17. Сяргей Дубавец. Errata. — Менск: Логвінаў, 2013.
  18. Валянцін Дубатоўка. Чорная воля. — Гародня: Гарадзенская бібліятэка, 2013
  19. Зінаіда Дудзюк. Слодыч і атрута. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  20. Мікола Захаранка. І тады ўдарыў бом. — Менск: Кнігазбор, 2013.
  21. Сяргей Календа. На крок назад, на дзень наперад [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
  22. Казімір Камейша. Ад Кромані да Сьвіцязі. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  23. Павел Капанскі. Жыцьцё зь вялікай літары Ж [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
  24. Артур Клінаў. Шклатара. — Менск: Логвінаў, 2013.
  25. Анатоль Кудласевіч. Пераход. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  26. Уладзімір Ліпскі. Сонца над галавой. — Менск: Адукацыя і выхаваньне, 2013.
  27. Аляксандар Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Менск: Кнігазбор, 2013.
  28. Алесь Масарэнка. Удзячны калодзеж. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  29. Серж Мінскевіч. Усьмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  30. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацак: Полацкае ляда, 2013.
  31. Тацьцяна Мушынская. Джульета і экстрасэнс. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  32. Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013.
  33. Уладзімір Несьцяровіч. Непрыручанае рэха. — Менск: Галіяфы, 2013.
  34. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Менск: Кнігазбор, 2013. — (Пункт адліку).
  35. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  36. Пётра Рудкоўскі. Вялікі выбух у малой Галілеі. — Менск: Логвінаў, 2013.
  37. Віктар Сазонаў. Паэзія прозы. — Гродна: Гарадзенская бібліятэка, 2013.
  38. Павел Севярынец. Беларуская глыбіня. — Менск: Логвінаў, 2013.
  39. Аксана Спрынчан. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета: Поўны эксклюзіў. Гісторыі з-пад фіялетавага парасона. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  40. Сьцяпан Стурэйка. Разрушыцель [электронная кніга]. — Твой стыль, 2013.
  41. Віктар Супрунчук. Цьвіў белы-белы бэз. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  42. Васіль Ткачоў. Так і жывём, брат. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  43. Наталка Харытанюк. Сьмерць лесьбіянкі. — Менск: Логвінаў, 2013.
  44. Віктар Шніп. Пугачоўскі цырульнік: дзёньнікавая проза паэта. — Менск: Мастацкая літаратура, 2013.
  45. Эрнест Ялугін. Перад патопам. — Менск: Выд. В. Хурсік, 2013.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG