Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ітан Голдрыч: Коміксы прымушаюць людзей сьмяяцца і думаць


Ітан Голдрыч спрабуе цытаваць Багдановіча
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:01 0:00
Наўпроставы лінк

Ітан Голдрыч спрабуе цытаваць Багдановіча

6 лютага Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч наведаў ХХІ Менскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш і прадставіў публіцы стэнд амбасады ЗША «Даведайся пра Амэрыку па коміксах».

Амбасада ЗША бярэ ўдзел у Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ўжо 17-ты раз. Сёлета экспазыцыя амэрыканскай амбасады ў Беларусі тэматычная — шырока прадстаўленыя коміксы на самыя розныя тэмы. Па коміксах у Амэрыцы вучаць дзетак чытаць. Па коміксах ва ўнівэрсытэтах вывучаюць сур’ёзныя прадметы. Да прыкладу, 7 лютага на кніжнай выставе адбудуцца інтэрактыўныя заняткі «Коміксы і графічныя навэлы для разьвіцьця навыкаў чытаньня, пісьма і візуальнай пісьменнасьці».

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч апавёў, што коміксы ў ЗША — жанр як літаратуры, так і выяўленчага мастацтва. Яны прымушаюць людзей сьмяяцца і прымушаюць думаць. І паказаў прысутным кнігу коміксаў «Mouse» — пра Другую ўсясьветную вайну і Галакост:

«Коміксы могуць стварацца на самыя розныя тэмы. І галоўная задача, якую выконваюць комікс-пэрсанажы і комікс-карцінкі — гэта данесьці пэўнае пасланьне да чытача. Гэта можа несьці і нейкую палітычную афарбоўку, гэта можа быць вельмі сур’ёзным драматычным творам. Вось графічны раман, які называецца „Mouse“ — пра падзеі Другой усясьветнай вайны, пра Галакост. Прычым пэрсанажы — жывёлы, але пэрсаніфікуюць яны людзей і падзеі Другой усясьветнай...»

Хоць журналістаў прасілі задаваць пытаньні толькі па тэме выставы альбо пра беларуска-амэрыканскае супрацоўніцтва ў галіне культуры, але былі закрануты і іншыя праблемы. У прыватнасьці — пра візавыя праблемы. Калі амэрыканская амбасада ў Беларусі запрацуе ў поўным складзе і пачне выдаваць візы ў Менску? Ітан Голдрыч адказаў так:

«Магу сказаць, што ў сьнежні да нас прыяжджаў афіцыйны прадстаўнік з Вашынгтону, прайшлі абмеркаваньні з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў Беларусі. Думаю, калі ў нас будуць навіны, будзе што вам паведаміць — мы абавязкова гэта зробім».

Калі Ітан Голдрыч прыехаў працаваць у Беларусь, ён паабяцаў пачаць вывучаць беларускую мову — ягоны папярэднік Джордж Крол за час сваёй кадэнцыі беларускай мовай авалодаў. На пытаньне, як прасоўваецца вывучэньне беларускай мовы, Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч адказаў:

«Я ўсё яшчэ бяру ўрокі, на адным з апошніх мы чыталі вершы. Якраз роўна год таму, пасьля леташняга ўдзелу амбасады ў кніжным кірмашы, я вывучыў „Зорку Вэнэру“, нядаўна мы чыталі „За ўсё, што сёньня маю“. Але, вядома, мне трэба прайсьці яшчэ вельмі доўгі шлях».

І нават прадэманстраваў свае дасягненьні:

«Зорка Венера ўзышла над зямлёю...»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG