На падставе заключэньня экспэртаў мытнікі зрабілі выснову аб утрыманьні ў кнізе «Асьвечаныя Беларусшчынай» матэрыялаў, якія могуць нанесьці шкоду эканамічным і палітычным інтарэсам краіны.
Экспэртызу рабілі юрыст Вадзім Хілюта і гісторык Уладзімер Ягорычаў. Але, паводле судзьдзі Тацяны Емельяновіч, гэтыя адмыслоўцы ня мелі права рабіць экспэртызу, таму што ашмянская мытня прызначыла іншага экспэрта — кіраўніка аддзелу ідэалёгіі Гарадзенскага аблвыканкаму, які, паводле судзьдзі, ня меў права перадаручаць правядзеньне экспэртызы сваім падначаленым.
«Судзьдзя патлумачыла, што экспэртыза непрымальная, таму што яна і прызначаная, і праведзеная з парушэньнем закону. Таму яе вынікі ня могуць быць прызнаныя ў якасьці экспэртызы па дадзенай справе. Судзьдзя толькі прыняла да ўвагі гэтыя вынікі як меркаваньні спэцыялістаў. Судзьдзя сказала, што яна прымала рашэньне пра рээкспарт кніг, зыходзячы не з высноваў экспэртаў, а са свайго ўнутранага меркаваньня. Як яна адзначыла, закон дае такое права судзьдзі. У выніку прынятае рашэньне пра тое, што кнігі павінны быць рээкспартаваныя ў Літву, калі ня будзе прынятае іншае рашэньне пра іх лёс — напрыклад, пра іх зьнішчэньне», — пракамэнтавала пастанову суду Тацяна Равяка.
«Тут вельмі важны ня толькі для гэтай справы момант, што падобнага кшталту экспэртызы не зьяўляюцца правамоцнымі і прымальнымі. І гэта прызнала нават судзьдзя. Экспэртыза непрымальная з прычыны таго, што выкананая ня тымі людзьмі, якіх прызначыла мытня, а таксама таму, што так званыя экспэрты не былі папярэджаныя пра адказнасьць, якую цягне даваньне загадзя ілжывых заключэньняў. Таму судзьдзя была вымушаная прызнаць паперкі, якія лічыліся вынікамі экспэртызы, непрымальнымі і неправамоцнымі», — дадала Тацяна Равяка.
Праваабаронца Тацяна Равяка, якая падавала скаргу ў суд, кажа, што на працягу 10 дзён яна разам зь юрыстам Паўлам Сапелкам будзе абскарджваць рашэньне ашмянскага раённага суду ў наступнай інстанцыі — Гарадзенскім абласным судзе.