Ітан Голдрыч спрабуе цытаваць Багдановіча
У чацьвер 6 лютага Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч наведаў ХХІ Менскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш і прадставіў публіцы стэнд амбасады ЗША «Даведайся пра Амэрыку па коміксах». Падчас невялікай прэс-канфэрэнцыі дыплямату задалі пытаньне наконт прагрэсу ў вывучэньні беларускай мовы.