Пра гэта паведамляецца ў групоўцы «Стоп-падатак-2» у сацыяльнай сетцы «ЎКантакце». Чарговы масавы выезд на цэтральныя праспэкты гарадоў прызначаны на 18-ю гадзіну 27 сьнежня.
Першая акцыя супраць рашэньня ўладаў спаганяць з кіроўцаў так званы транспартны падатак адбылася 20 сьнежня. Найбольш масавай яна аказалася ў Менску, дзе сотні «экіпажаў» практычна блякавалі рух на праспэкце Незалежнасьці. Па выніках мерапрыемства некалькі чалавек былі пакараныя суткамі адміністрацыйнага арышту і штрафамі.
Аднак ініцыятары паўтарэньня супраціву заклікаюць зноў выказаць сваю незадаволенасьць заканадаўчымі ініцыятывамі, якія ніяк не стасуюцца з ўзроўнем дабрабыту беларусаў. Так, кіроўцы запрашаюцца ўвечары 27 сьнежня падцягвацца на аўтамашынах у бок плошчы Незалежнасьці ў Менску і да галоўных артэрыяў у сваіх гарадах. Роўна а 18-й гадзіне ўдзельнікам прапануецца зьнізіць хуткасьць альбо ўвогуле спыніцца, уключыць аварыйны сыгнал і актыўна «дудзець». Таксама ініцыятары зьвяртаюцца да мінакоў, каб тыя воплескамі падтрымалі іх акцыю:
«Студэнты, незадаволеныя пастаянным ростам аплаты за навучаньне, выкладчыкі, мэдыкі, работнікі прадпрыемстваў, якія атрымліваюць жабрацкі заробак, пенсіянэры, пазбаўленыя ўсялякіх ільготаў, выйдзіце на вуліцы сваіх гарадоў і падтрымайце „Стоп-падатак“! Спыніце рабаўніцкі пабор! Нямы плаціць двойчы!», — гаворыцца ў адмысловым звароце.
23 сьнежня ў судах Ленінскага і Цэнтральнага раёнаў Менску судзілі затрыманых падчас акцыі «Стоп-падатак», што адбылася ў сталіцы 20 сьнежня. Былы палітвязень Аляксандар Францкевіч асуджаны на 12 сутак арышту, кіроўца аўтамабіля Канстанцін Глушко — на 5 сутак, ягоны пасажыр Андрэй Самохін апраўданы. Наста Кухта і Наста Шатэрнік, якія абаранялі Францкевіча, аштрафаваныя адпаведна на 650 тысяч і 1 мільён 300 тысяч рублёў.
Усіх пяцярых, затрыманых падчас акцыі «Стоп-падатак», абвінавацілі ў непадпарадкаваньні патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі (артыкул 23.4. Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях). Позвы зьявіцца на «разборы» у Дзяржаўтаінспэцыю атрымліваюць і іншыя ўдзельнікі акцыі — перадусім тыя, хто сыгналіў на знак пратэсту, і каго зафільмавалі супрацоўнікі спэцслужбаў.