«Характар інвэстыцый у нашую краіну, характар нашых інвэстыцый у краіны ЭЗ кажа пра тое, што аніякіх супярэчнасьцяў у гэтым няма», — паведаміў Снапкоў агенцыі БелаПАН.
Па словах Снапкова, для сацыяльна-адказнага бізнэсу палітычныя аспэкты вельмі адносныя. «Ім трэба камфортнае асяродьдзе, кваліфікаваная працоўная сіла і рынкі збыту прадукцыі. Усё гэта ёсьць у Беларусі»Н.
У чэрвені 2011 году Эўразьвяз увёў эканамічныя санкцыі супраць асобных беларускіх кампаній і бізнэсмэнаў. Пазьней сьпіс пашырыўся. У яго трапілі кампаніі Ўладзімера Пефціева, Юрыя Чыжа і Анатоля Тарнаўскага. Супраць саміх бізнэсмэнаў былі ўведзеныя і візавыя санкцыі.
30 кастрычніка 2013 году кампаніі, якія належаць Уладзімеру Пефціеву, былі выключаныя са сьпісу.
Па стане на верасень 2013 году амаль 50% усіх інвэстыцый у 2013 годзе ў Беларусь прыйшлі з Расеі. Па дадзеных Белстату, за студзень-верасень 2013 году аб’ём інвэстыцый склаў 10,9 млрд. Зь іх доля Расеі склала 47,2%, Аб’яднанага каралеўства — 22,7%, Кіпру — 7,2%%, Аўстрыі — 4%.