27 лістапада
У літоўскім парлямэнце пройдуць слуханьні па Беларусі, арганізаваныя камітэтам замежных спраў Сойма пры ўдзеле Цэнтра ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў (Літва) і аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя». Прымаюць удзел прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі.28 лістапада
Бізнэс-форум «Усходняга партнэрства»
Месца: Radisson Blu Hotel Lietuva, Вільня, праспэкт Канстытуцыі, 20
16.30-17.30 — Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў прыме ўдзел у пленарных пасяджэньнях: «Поўнае раскрыцьцё патэнцыялу малога і сярэдняга бізнэсу» і «Аб’ядноўваючы Захад і Ўсход».
У пасяджэньнях таксама ўдзельнічаюць міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більдт, прэзыдэнт Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сума Чакрабарці, эўрапейскі камісар па пытаньнях гандлю Карэл дэ Гухт, віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскага інвэстыцыйнага банка Вільгельм Мольтэрэр, міністар эканомікі Армэніі Ваграм Аванесян.
Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі прымаюць удзел у наступных падзеях:
— Сустрэча ў рамках Эўрапейскай народнай партыі. Ад Беларусі ўдзельнічаюць Анатоль Лябедзька, Аляксандар Мілінкевіч і Аляксей Янукевіч.
— Форум у падтрымку дэмакратыі.
— Адкрыцьцё імпрэзаў Ініцыятывы Bў-ROOM
11.00-11.30 — адкрыцьцё фотавыставы «Беларусь Прэс-фота». Арганізатар — Bў-ROOM. Месца — Novotel, пр. Гедыміна, 16.
11.00-20.00 — кірмаш грамадзянскай супольнасьці
12.00-13.00 — Круглы стол «Дыскрымінацыя і няроўнасьць у Беларусі: Як далёка палітыкі роўнасьці могуць ісьці ў сытуацыі абмежаваньня фундамэнтальных правоў».
14.15-15.15 — Круглы стол «Беларусь і ЭЗ: Ці ёсьць у Беларусі шанец выйсьці з замкнёнага кола?»
17.00 — 18.00 — Дэманстрацыя фільмаў
18.00-20.00 — Прыём
29 лістапада
Уладзімер Макей, міністар замежных спраў, «прадставіць пазыцыю і падыходы Беларусі ў дачыненьні да «Ўсходняга партнэрства» і далейшага разьвіцьця гэтай ініцыятывы ў ходзе пленарнай дыскусіі саміту.Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі прымуць удзел у паседжаньні Камітэту ў міжнародных справах Эўрапарлямэнту.
Ініцыятыва Bў-ROOM праводзіць круглы стол
13.30 — 15.30 — Круглы стол: Як прасоўваць правы чалавека ў Беларусі? Месца — Novotel, пр. Гедыміна, 16. Удзельнікі: праваабаронцы Алена Танкачова, Тацьцяна Равяка, Алег Гулак