Госьця эфіру – жонка Зьмітра Дашкевіча Наста Дашкевіч, якую многія ведаюць і пад яе дзявочым прозьвішчам Палажанка.
РС: Спачатку хачу запытаць пра сёньняшні суд над вашым мужам. Вы прысутнічалі пры затрыманьні ці даведаліся пра ўсё пазьней?
Наста: Я не прысутнічала пры затрыманьні. Ёе мне патэлефанаваў тады, калі да яго падышла міліцыя і папрасіла праехаць у РАУС.
РС: Прайшло крыху больш за два месяцы з часу, калі Зьміцер выйшаў на волю. Ізноў краты. Скажыце, цяпер, калі ўсё толькі пачало наладжвацца, для вас вялікай неспадзеўкай было новае затрыманьне ці вы нечага такога ўвесь час цяпер чакаеце?
Наста: Ну, я разумею, што ў Беларусі ж нічога не зьмянілася. І значыцца ня зьменіцца стаўленьне ні да мяне, ні да Зьмітра. Таму ніхто з нас не застрахаваны ад гэтага, тым больш, калі ўлічыць, што Зьміцер вырашыў не пакідаць беларускую палітыку і Малады Фронт.
РС: Давайце крыху пра прыемнае. Учора стала шырока вядома, што ваша маладая сям'я чакае дзіця. Ці абмяркоўвалі вы, ці будзе Зьміцер прысутнічаць на родах?
Наста: Абмяркоўвалі, Зьміцер кажа, што будзе так, як я пажадаю. Але я думаю, што я не пажадаю.
РС: Мэдыцына цяпер дазваляе загадзя ведаць пол дзіцяці, але некаторыя бацькі ад гэтага адмаўляюцца і пакідаюць сабе сюрпрыз, як, напрыклад, брытанская каралеўская сям'я. Вы як зробіце?
Наста: Не, я думаю, што мы пры першым прынамсі дзіцёнку дамо слабіну і будзем даведвацца (сьмяецца).
РС: Калі ўжо можна будзе даведацца?
Наста: Я думаю, менш, чым праз пару тыднёчкаў.
РС: Як будзеце выбіраць імя? З дапамогай паплечнікаў па Маладым Фронце?
Наста: Ды не, мы й так абмяркоўваем паміж сабой, жартуем. Я Зьмітру нядаўна прапанавала назваць сына Зянонам. Мы доўга сьмяяліся, але штосьці ён не пагадзіўся. Маўляў, у нас у Беларусі ніводнага Зянона няма, быў адзін і той зьехаў.
РС: А ці намецілі вы хросных?
Наста: Мы самі вернікі, хрысьціяне і мы прынялі ў свой час такое рашэньне, што ня хочам хрысьціць маленькіх дзяцей. Хочам, каб дзеці хадзілі ў царкву, але прымалі гэтае рашэньне самастойна і хрысьціліся ў сьвядомым узросьце.
Цалкам гутарку можна слухаць тут: