Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саліць ці не саліць?


Соль, зразумела, дадае смаку стравам, але яна, як усе згодна сьцьвярджаюць, шкодная для здароўя. Дык што рабіць?

Аказваецца, пытаньне – саліць ці не саліць тое, што мы гатуем на кухні або зьбіраемся спажываць на талерцы – ня мае вялікага значэньня.

Томас Фарлі, кіраўнік Нью-Ёрскага дэпартамэнту аховы здароўя і псыхічнай гігіены, пераконвае, што ўсяго 10% натрыю ў нашай дыеце паходзіць ад солі, якую людзі дадаюць, гатуючы страву, або дасольваючы ежу на талерцы.

Сапраўдная праблема не ў нашай сальніцы, кажа Фарлі, а ў прадуктах, якія мы набываем для нашага харчаваньня.

Паводле Фарлі, амэрыканцы ў сярэднім спажываюць каля 3400 міліграмаў натрыю ў дзень, гэта значыць, на 1000 міліграмаў больш за норму, рэкамэндаваную спэцыялістамі здаровага харчаваньня. Інакш кажучы, 90% амэрыканцаў спажываюць больш натрыю, чым рэкамэндуецца. Дасьледнікі вылічылі, што калі б амэрыканцы ў сярэднім скарацілі сваё спажываньне натрыю па 1200 міліграмаў у дзень, можна было б прадухіліць да 92 000 сьмерцяў і зэканоміць да 24 мільярдаў даляраў выдаткаў на ахову здароўя на год. Дакладных дадзеных па Беларусі няма, але штогод беларусы купляюць болей фасаваных прадуктаў.

Дык што рабіць?

Найлепшы спосаб, паводле Фарлі, каб скараціць спажываньне солі – гэта есьці больш сьвежых, неапрацаваных прадуктаў. А калі ўжо купляць апрацаваныя і запакаваныя прадукты, дык абавязкова трэба параўноўваць ўзроўні натрыю, пазначаныя на упакоўках, і выбіраць тыя, у якіх гэтага рэчыва менш. Гэта ня толькі пойдзе вам на здароўе, але і падтрымае вытворцаў харчаваньня, якія зьяўляюцца найбольш адказнымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG