Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ: эканамічны рост у Кітаі запаволіўся


Тэмпы росту кітайскай эканомікі могуць быць няўстойлівымі, калі краіна не пачынае рабіць важных і сыстэмных зьменаў, і як найхутчэй — папярэджвае МВФ.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, зьмешчаным у New York Times. МВФ выказвае засьцярогі, што грошы ўліваюцца ў няправільна ацэненую нерухомасьць і інфраструктуру, якія будуць спрыяць росту эканомікі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве, але ня будуць эфэктыўнымі ў доўгатэрміновай.

На працягу дзесяцігодзьдзяў з дапамогай таннай працоўнай сілы і велізарных інвэстыцый ў інфраструктуру падсілкоўвалі велізарны эканамічны рост. Аднак цяпер банкаўскі сэктар можа быць не такім устойлівым, як ён выглядае. Акрамя таго, МВФ папярэджвае пра магчымае зьніжэньне коштаў на рынку нерухомасьці, не ў апошнюю чаргу таму, што многія кітайскія інвэстоўцы не атрымліваюць працэнты па ўкладах і такім чынам могуць укладаць грошы ў рынкі жыльля.

Ужо цяпер кітайская эканоміка запаволілася — штогадовы тэмп росту складае каля 7,5 адсоткаў, у параўнаньні зь пікам больш чым на 14 адсоткаў у 2007 годзе, да пачатку сусьветнага фінансавага крызісу.

New York Times цытуе словы прэм’ер-міністра Кітаю Лі Кэцяна, які прызнаў, што эканоміка сутыкнулася з рызыкамі і праблемамі, але адзначыў, што яна «застаецца ў цэлым стабільнай»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG