Прайсьці калонаскапію — раіць доктар Сафія Балзора ў сваім блогу ў мэдычным інтэрнэт-выданьні Kevinmd.com.
Калонаскапія — абсьледаваньне тоўстай кішкі пры дапамозе адмысловага зонда. Калонаскапія дае магчымасьць візуальна дыягнаставаць такія захворваньні, як утварэньне язвы, паліпаў і іншых новаўтварэньняў, а таксама правесьці біяпсію і выдаліць іх. Адразу пасьля выдаленьня паліпа яго можна дасьледаваць і вызначыць, ці зьяўляецца ён перадракавым ці не.
Доктар Балзора піша, што людзям пэрспэктыва такой працэдуры, зразумела, не падабаецца, выклікае страх і агіду. Але калонаскапія можа стаць выратаваньнем. У ЗША коларэктальны рак — рак тоўстай кішкі — знаходзіцца на другім месцы па частаце сярод усіх ракавых захворваньняў. Пэрыяд ператварэньня паліпаў у тоўстай кішцы ў злаякасную пухліну даволі доўгі — 7-10 гадоў. Калі дыягностыка зробленая своечасова, разьвіцьцё хваробы можна даволі лёгка прадухіліць.
Доктар Балзора прапануе людзям, якія справілі 50-гадовы юбілей, настроіцца на тое, што калонаскапію трэба прайсьці. Калі нехта з кроўных сваякоў хварэў на коларэктальны рак ці меў паліп тоўстай кішкі, калонаскапія робіцца абсалютна абавязковай. Доктар раіць пагаварыць са знаёмымі ці сваякамі, якія праходзілі гэтую працэдуру, высьветліць у свайго доктара ўсе дэталі.
Аўтарка блогу піша, што людзі, якія прайшлі гэтую працэдуру, кажуць, што ўсё аказалася ня так страшна, як чакалася.
Працэдура, безумоўна, непрыемная. Але памерці ад раку пэўна значна менш прыемна.