Апошнія дасьледаваньні паказалі, што высокія дозы вітаміну C могуць хутка зьнічыць устойлівыя на лекі штамы бактэрыі, якая выклікае сухоты.
Пакуль што цудадзейны эфэкт назіраўся толькі на лябараторных культурах, але гэта пашырае магчымасьці вынайсьці новы эфэктыўны спосаб змаганьня з гэтай хваробай.
Група навукоўцаў з мэдычнага коледжу Альбэрта Эйнштэйна ў Нью Ёрку апублікавала 21 траўня вынікі адпаведнага дасьледаваньня ў онлайн-выданьні Nature Communications.
Адзін з кіраўнікоў праекту Ўільям Джэйкабс назваў вынікі экспэрымэнту «зусім нечаканымі»:
«Я ня мог паверыць. Як гэта магчыма, каб вітамін C забіваў сухоты?»
У сваім дасьледаваньні Джэйкабс з калегамі прадэманстравалі, што пры пэўнай канцэнтрацыі вітамін C можа стэрылізаваць культуры бактэрыі Mycobacterium tuberculosis на працягу некалькіх тыдняў.
Навукоўцы настойваюць на далейшым вывучэньні магчымага выкарыстаньня вітаміну C ў лячэньні сухотаў, падкрэсьліваючы, што ён «недарагі, шырокадаступны і вельмі бясьпечны ва ўжытку».
Калі вынікі пацьвердзяцца пры клінічных дасьледаваньнях, вітамін C зможа ўжывацца разам з другімі супрацьтубэркулёзнымі лекамі.
Навукоўцы спадзяюцца выявіць мэханізм, празь які вітамін C забівае бактэрыі, і выкарыстаць яго пры распрацоўцы новых лекаў.
Тубэркулёз (сухоты) — хвароба лёгкіх, якая перадаецца паветраным шляхам, застаецца адной з найгалоўнейшых прычынаў сьмяротнасьці ў сьвеце.
У 2011 годзе зафіксавана 12 мільёнаў выпадкаў захворваньня на сухоты, каля 630 000 зь іх належаць да тыпу хваробы, устойлівага нанават на самыя моцныя лекі.
Паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, за апошні год ад сухотаў у сьвеце памерла 1,4 мільёна чалавек, больш за 95 працэнтаў зь іх — у краінах зь нізкім і сярэднім узроўнем даходаў.