Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжземнаморская дыета дапамагае захаваць памяць


Фота Shutterstock
Фота Shutterstock

Рызыка страты памяці ці праблемаў з запамінаньнем у старэйшым узросьце на 13% ніжэйшая ў асобаў, якія харчуюцца паводле гэтак званай міжземнаморскай дыеты.

Да такой высновы прыйшлі амэрыканскія і грэцкія навукоўцы, якія дасьледавалі харчавальныя навыкі і стан здароўя больш за 17 тысяч чалавек на працягу чатырох гадоў.

Міжземнаморская дыета зьвязаная з традыцыяй харчаваньня ў краінах Міжземнага мора — яна багатая аліўкавым алеем, арэхамі, фасоляй, рыбай, садавіной і гароднінай, таксама віном. У дыету ўваходзяць таксама невялікія колькасьці мяса. Цяжкае мяса (сьвініна, ялавічына ці бараніна) спажываецца рэгулярна, але не абавязкова кожны тыдзень. Мяса з птушак і яйкі можна спажываць амаль кожны дзень. У асноўным у гэтай дыеце спажываюцца ёгурты і сыры з нізкім адсоткам тлустасьці.

Выснова амэрыканскіх і грэцкіх вучоных наконт узмацненьня памяці міжземнаморскай дыетай не датычыць асобаў з захворваньнем на дыябэт.

Раней мы паведамлялі пра маштабны навуковы досьлед, які ўстанавіў, што можна прадухіліць каля 30% інфарктаў, інсультаў і сьмерцяў ад сардэчных хваробаў у людзей з высокай рызыкай гэтых хваробаў, калі яны пяройдуць на міжземнаморскую дыету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG