Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: двухгадовую дзяўчынку вылечылі ад ВІЧ


Структура ВІЧ
Структура ВІЧ

У Місісіпі зафіксаваны выпадак поўнага выздараўленьня дзяўчынкі, якая нарадзілася зь вірусам імунадэфіцыту чалавека.

ВІЧ — інфэкцыя, апошняя стадыя якой сіндром набытага імунадэфіцыту (СьНІД).

Газета The Wall Street Journal паведамляе, што дзяўчынку ва ўзросьце 2,5 гадоў удалося вылечыць, дзякуючы «агрэсіўнаму лячэньню прэпаратамі адразу ж пасьля яе нараджэньня».

«Дзякуючы гэтаму незвычайнаму выпадку можа зьмяніцца ўся сыстэма лекаваньня сотняў тысячаў дзяцей, якія нарадзіліся зь ВІЧ-інфэкцыяй. Калі далейшыя дасьледаваньні пацьвердзяць эфэктыўнасьць такой схемы лекаваньня, то яна можа атрымаць шырокае распаўсюджваньне», — адзначае Wall Street Journal.

Паводле інфармацыі ваданьня, мэдыкі праводзілі чарговапе абследваньне і выявілі, што ў арганізме дзіцяці не засталося сьлядоў ВІЧ-інфэкцыі.

Першы выпадак лячэньня ад ВІЧ-інфэкцыі быў зафіксаваны ў 2007 годзе ў Бэрліне, калі інфікаванага вірусам мужчыну ўдалося вылечыць дзякуючы трансплянтацыі коснага мозгу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG