Днямі ніжняя палата брытанскага парлямэнту прагаласавала за законапраект, які легалізуе аднаполыя шлюбы ў Англіі і Ўэльсе. Найбольшы раскол пытаньне выклікала ў Кансэрватыўнай партыі: многія дэпутаты-торы ў гэтым пытаньні не падтрымалі прэм’ера Кэмерана. Дэвід Кэмеран назваў рашэньне аб легалізацыі аднаполых шлюбаў «важным крокам наперад, які паслужыць умацаваньню грамадзтва», а брытанскі міністр культуры Марыя Мілльеа сказала, што новы закон ператворыць Англію і Ўэльс ў «больш справядлівае месца для жыцьця». У Вялікабрытаніі рэгіструецца 6 тысячаў так званых грамадзянскіх аднаполых саюзаў супраць 240 тысячаў традыцыйных.
На мінулых выходных ніжняя палата парлямэнту Францыі таксама галасавала за легалізацыю аднаполых шлюбаў. Артыкул, які падтрымалі дэпутаты Нацыянальнага сходу Францыі, вызначае шлюб як пагадненьне паміж дзьвюма асобамі, а ня толькі паміж мужчынам і жанчынай. Дакумэнт таксама дазваляе прадстаўнікам нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі усынаўляць дзяцей. Падтрыманы прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам і яго прыхільнікамі законапраект выклікаў бурныя спрэчкі ў францускім грамадзтве. За апошнія некалькі тыдняў у краіне прайшлі масавыя дэманстрацыі прыхільнікаў і праціўнікаў гэтай ініцыятывы.
У лістападзе 2012 году такія штаты ЗША, як Мэн, Вашынгтон і Мэрылэнд сталі першымі, якія ўхвалілі аднаполыя шлюбы шляхам усеагульнага галасаваньня. Усяго ў Штатах зарэгістравана 640 тысячаў аднаполых параў, што складае 0,5% ад агульнай колькасьці.
У іншай частцы плянэты, а менавіта ў шэрагу рэгіёнаў Расеі нядаўна былі прынятыя заканадаўчыя акты, якія крыміналізуюць тое, што ў іх названа «прапагандай гомасэксуалізму». Такі ж закон прыняты ў першым чытаньні ва ўкраінскім парлямэнце.
У Беларусі сытуацыя з свабодамі сэкс-мяншыняў застаецца напружанай. Тыдзень таму, у ноч зь 1 на 2 лютага ў клюбе «6-А» былі затрыманыя каля 40 чалавек. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным даставілі іх у пастарунак «для высьвятленьня асобы». 11 студзеня адбыўся падобны «налёт». У тым самым клюбе адбывалася звычайная забаўляльная ЛГБТ-вечарынка. Тады ў клюб уварваліся міліцыянты.
Паводле Сяргея Андросенкі, актывісты гей-руху ўжо тры разы падавалі дакумэнты на рэгістрацыю Рэспубліканскага моладзевага праваабарончага аб’яднаньня, але беспасьпяхова.