Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюракрат




Чалавек, які сядзіць пры століку (з франц. bureau) з тоўстым сукном і мае тут уладу (грэцкае kratos, улада, панаваньне) – гэта й ёсьць бюракрат. Адсюль бюракрат – пан пры століку, умельства якога ў забесьпячэньні панаваньня канцылярыі, бюра. Бюракрат перашкаджае хуткай і неўпарадкаванай мадэрнізацыі пераўтварыць грамадзтва ў поўны хаас, без бюракрата была й ёсьць немагчымая сыстэма грамадзтва, якая прадугледжвае парадак. Будзь то савецкае, амэрыканскае ці швэцкае грамадзтва. Калі бюракратыя буксуе, - буяе хабарніцтва. Калі бюракратыя не эфэктыўная – ёсьць глеба для дыктатуры.

Крытыка бюракратаў – гэта была любімая нажыўка, заўсёды пасьпяховы ход дзяржавы, выкарыстаныя для таго, каб народ менш зьвяртаў увагу на ўладу. Думаючы, што доступ да яе бароніць малапрабіўная бюракратыя. Згадайма, як Ільліч – найвышэйшы службовец рэвалюцыйнай эпохі – заклікаў – бі бюракрата, вырывай яго як зельле ці нават пустазельле. Сатырычныя часопісы савецкай эпохі спрэс былі перапоўненыя карыкатурамі на бюракрата – таўсты дзядзька, за абавязкова чырвонымі шчокамі якога не відаць праўды вачэй, а пуза якога ня можа схаваць ніякі стол. Зьневажальная ацэнка бюракратыі – мэханізма жыцьця дзяржавы – была даміноўнай у савецкія часы. Бюракрат абазначае, паводле гісторыка беларускай мовы Булыкі, службовую асобу, якая пры выкананьні сваіх абавязкаў асноўнае значэньне надае форме, а ня сутнасьці справы.

У Беларусі бюракратаў заўсёды бязьлітасна выкрывалі. Вельмі шчыравалі тут літаратары - і Андрэй Мрый, і Якуб Колас, і Аляксей Карпюк. Аднак клясыкам стаў Пімен Панчанка, які ў “Паэме сораму і гневу” найбольш жорстка выказаўся як раз пра бюракратычную сыстэму:

Няхай агнём бязьлітасным гарыць
Сьвет бюракратаў, махляроў і гадаў.

Вольга Караткевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG