Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці варта стаць вэганам?


Вэганства — лад жыцьця, прыхільнікі якога (вэганы) ужываюць у ежы прадукты выключна расьліннага паходжаньня.

Інакш кажучы, вэганы не карыстаюцца прадуктамі харчаваньня, атрыманымі ў выніку забойства жывёлаў (мяса, унутраныя органы) або ў выніку эксплюатацыі жывёлаў (яйкі, мёд, малако).

Лічыцца, што належным чынам сплянаваная вэганская дыета ў стане забясьпечыць арганізм ва ўсе неабходныя складнікі.

Аднак, перш чым стаць вэганам, адмыслоўцы рэкамэндуюць параіцца зь лекарам і ўзважыць усе «за» і «супраць».

Сярод станоўчых бакоў вэганства — зьніжэнне рызыкі разьвіцьця анкалягічных захворваньняў, у прыватнасьці, раку тоўстай кішкі.

Вэганства рэкамэндуюць людзям, схільным да разьвіцьця дыябэту, бо расьлінная ежа спрыяе падтрыманьню ўзроўню глюкозы ў крыві ў норме.

У вэганаў радзей узьнікаюць праблемы з высокім артэрыяльным ціскам, ад чаго яны радзей пакутуюць захворваньнямі сардэчна-сасудзістай сыстэмы.

Садавіна і гародніна — багатыя крыніцы вітамінаў, мінэралаў, антыаксыдантаў, якія неабходныя для нармальнай працы арганізму ды прыгажосьці скуры і валасоў.

Сярод адмоўных бакоў вэганскай дыеты варта адзначыць недахоп вітаміну B12 і іншых спажыўных рэчываў, якія ўтрымліваюцца пераважна ў жывёльнай ежы, а таксама схільнасьць вэганаў да анэміі.

Акрамя гэтага, у вэганаў часта не хапае сілы і энэргіі на выкананьне звычайных надзённых заняткаў і заданьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG