Палітык высьмеяў захады, праз якія кіраўніцтва Беларусі змагаецца за мадэрнізацыю прадпрыемстваў, у прыватнасьці заводаў дрэваапрацоўчай галіны.
«Чую зараз па радыё пра барацьбу за мадэрнізацыю і чарговых ахвяраў гэтай барацьбы. Я дык бачу толькі адзін шлях падвышэньня канкурэнтназдольнасьці нашых прадпрыемстваў, калі не разглядаць зьмены ў сыстэме ўласнасьці. Трэба ўвесьці крымінальную адказнасьць для беларускіх спажыўцоў за тое, што не набываюць беларускія тавары. І ня толькі ў Беларусі, але і ў Расеі, але пажадана і ў Эўропе. Ну і, канешне, паставіў смайлік — усьмешку».
Ці вядома ёй што пра тое, ці цёпла ў камэры Статкевіча?
«Вось як раз напісаў у гэтым лісьце, што нармальна. „Зараз на вуліцы пахаладала, ўвогуле тут заўсёды халадней, чым ў Менску“. Спадзяюся, што так і ёсьць. Гэта ў папярэдняй камэры было нават ў кастрычніку холадна, там бэтонная падлога, камэра аказалася транзытнай. Калі ён мяне не супакойвае, то, спадзяюся, гэтая камэра сапраўды цяплейшая».
Мікалай Статкевіч адбывае 6 гадоў зьняволеньня за Плошчу ў Магілёўскай турме. Як нібыта злоснага парушальніка рэжыму палітвязьня зьмясьцілі ў крытую магілёўскую турму.