І гэта пры тым, што мэдычнае абслугоўваньне і дагляд у шпіталях робяцца з кожным годам усё больш дасканалымі. Але псыхолягі кажуць, што немалое значэньне мае і знаёмая атмасфэра, у якой даводзіцца сустракаць апошнія хвіліны жыцьця.
Паводле зьвестак, на якія спасылаецца New York Times, няўхільна павялічваецца колькасьць старых людзей, якія адыходзяць у лепшы сьвет дома (з 12 працэнтаў у 1989-м да 39-ці ў 2007-м) , і зьмяншаецца – тых, хто памірае ў шпіталях (з 40 працэнтаў у 1989-м да 29-ці ў 2007-м).
Пры гэтым прафэсар Джоан Тэна заўважыла, што адначасна і колькасьць тых, хто памірае ў дамах састарэлых – гэта 40 адсоткаў тых, хто старэйшы за 85 гадоў.
Паводле прафэсара Тэна і яе калег з мэдычнай школы Браўна, у выпадках, калі гаворка ідзе пра сьмяротныя хваробы, пакуты старых робяцца яшчэ больш цяжкімі (у тым ліку з прычыны перакладаньняў з ложка на ложак, перасоўваньняў у іншы рэабілітацыйны пакой і г.д.). «Яшчэ некалькі гадоў таму такіх людзей імкнуліся трымаць у шпіталях», – заўважае прафэсар Тэна.