Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Руся: «Трымаюся за мову, бо яна мяне вылучае»


Руся: «Трымаюся за мову, бо яна мяне вылучае»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:10:44 0:00
Наўпроставы лінк

Руся: «Трымаюся за мову, бо яна мяне вылучае»

У новым выпуску «Белага сьпісу» — Руся, сьпявачка, акторка, дасьледніца. Героі праграмы — музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць (ВІДЭА)

Марына Шукюрава (Руся) — сьпявачка, акторка, дасьледчыца.

Нарадзілася 15 сакавіка 1980 году ў вёсцы Церахоўка на Гомельшчыне.

Скончыла Рэчыцкі прафэсійна-пэдагагічны каледж па спэцыяльнасьці «настаўніца беларускай мовы і літаратуры і ангельскай мовы» (2000), факультэт міжнародных адносін БДУ па спэцыяльнасьці «перакладчык» (2006), вучылася ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце на дасьледчыка візуальнай прасторы (2007).

Музыкай займаецца з 15 год.

У 2001 годзе стала вакалісткай гурту Indiga. У яго складзе прызнаная пераможцай фэстывалю «Басовішча» (2003), а на цырымоніі «Рок-Каранацыя-2005» атрымала статус «рок-князёўны».

Разам з гуртом запісала альбом «Дні», тэксты для якога створаныя ў суаўтарстве з Андрэем Хадановічам, а таксама сынгл «Заенька» з удзелам Ігара Варашкевіча («Крама») і суполкі электронных прадусараў «Backlab collective» (Аўстрыя).

Як запрошаная вакалістка супрацоўнічала з гуртамі Partyzone, Hasta La Fillsta. Удзельнічала ў супольным музычным праекце «Такога няма нідзе» (2009). З 2007 году шчыльна займаецца фольк-музыкай, становіцца салісткай гурту Akana і беларуска-швайцарскага праекту Kazalpin, працуе таксама ў плыні электроннай музыкі разам з гуртом CherryVata.

У 2011 заснавала ўласны сольны праект Shuma, у якім спалучае народныя сьпевы з электроннай музыкай.

У 2012 годзе працуе таксама з новым праектам CityZen.

Супрацоўнічала ў якасьці музычнага журналіста, рэдактара і прадусара праграмаў з «Радыё Рацыя» і «Эўрарадыё», як перакладчык і актор дубляжа агучвала на беларускую мову замежныя фільмы і мультфільмы для тэлеканалу «Белсат».


Радыёвэрсія праекту «Белы сьпіс» — 22–26 кастрычніка на хвалях «Свабоды».


Белы сьпіс


Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць.

Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі.

У іх няма эфіраў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Затое ў іх ёсьць нашмат большае — любоў і павага слухачоў.


Архіў праекту


Алесь Дзянісаў: Я бачу цмока і хачу зь ім змагацца

Аляксандар Кулінковіч: «Сьпяваць пра палітыку я ня ўмею і ня буду»

Алег Хаменка: «Мы забываем, што плоцім падаткі»

Сяргей Скрыпнічэнка: «У Беларусі адсутнічае сыстэма аўтарытэтаў»

Павал Аракелян: «Прачнуўся беларусам»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG