18 верасьня Наста Палажанка наведала Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС, каб высьветліць, дзе яе жаніх, палітвязень Зьміцер Дашкевіч:
«Мне ўдалося высьветліць толькі адно — што ён знаходзіцца дагэтуль у Віцебску. А колькі яшчэ там прабудзе, не сказалі. Сказалі, што паведаміць гэтага ня могуць».
Наста Палажанка пачала настойлівыя пошукі Зьмітра Дашкевіча пасьля таго, як на мінулым тыдні ў Віцебскім СІЗА да яго двойчы не пусьцілі адваката. Турэмшчыкі казалі абаронцу, што быццам не атрымалі тэкст новага прысуду Дашкевічу. Між тым у судзе адваката запэўнілі, што даўно адправілі прысуд у ізалятар. Наста Палажанка мяркуе, што ў Віцебскім СІЗА адмыслова ўтойваюць зьвесткі пра Дашкевіча. Лісты ад палітвязьня не даходзяць ужо больш за два тыдні, тэлефонных званкоў ад яго таксама няма:
«Нічога пра яго невядома. Мне вядома толькі, што пакуль прысуд не ўступіў у сілу, яго трымалі ў адзіночнай камэры. А дзе зараз — невядома. Адвакат зь ім ужо два тыдні ня можа сустрэцца».
У канцы жніўня закрыты суд, які прайшоў у Глыбоцкай калёніі, дадаў Зьмітру Дашкевічу да двухгадовага тэрміну яшчэ год за непадпарадкаваньне. Да суду Зьміцер Дашкевіч больш за паўгода правёў у памяшканьні камэрнага тыпу і ў карцэры. Звычайна такіх вязьняў накіроўваюць даседжваць дадатковы тэрмін у крытыя турмы. Між тым Наста Палажанка мяркуе, што Зьмітра адмыслова зьбіраюцца накіраваць у звычайную калёнію. Паводле яе, для яго гэтак будзе горш:
«У турме хоць і горшыя ўмовы, але Зьмітру там было б лепш. Яго прынцыпова ня хочуць пераводзіць у турму. Бо там бы прэтэнзіяў да яго было менш, ён бы сядзеў у камэры, дый усё. Яны хочуць цягаць яго па гэтых звычайных калёніях, каб ён там сядзеў трывала ў карцэрах, адтуль бы не вылазіў. Мне вядома дакладна, што раней, калі ён быў у калёніі, адміністрацыя хадайнічала, каб яго перавялі ў крытую турму, але ім сказалі — не. Яны разумеюць, што мэтадаў узьдзеяньня на яго нашмат болей у звычайных калёніях. Бо там іншы кантынгент, там шмат тых, хто супрацоўнічае з адміністрацыяй і ідзе на розныя правакацыі».
Наста Палажанка зьвярнулася ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў з заявай, каб там улічылі, што бацька Зьмітра Дашкевіча хворы і яму будзе вельмі складана наведваць сына, калі яго зьмесьцяць у далёкую калёнію. Рашэньне аб тым, дзе Дашкевіч будзе адбываць пакараньне, ужо прынятае, сказалі актывістцы ў дэпартамэнце, але адмовіліся паведаміць гэтае рашэньне. «Сказалі, што ўжо выслалі рашэньне поштай», — апавяла Наста Палажанка.

Яго прынцыпова ня хочуць пераводзіць у турму. Бо там бы прэтэнзіяў да яго было менш, ён бы сядзеў у камэры, дый усё