Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пакінуў у сіле санкцыі, уведзеныя супраць некаторых беларускіх дзяржаўных чыноўнікаў. Ён растлумачыў, што прыняў такое рашэньне, бо лічыць, што ў 2011 годзе ў Беларусі працягваўся перасьлед апазыцыі, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ.
МЗС Беларусі выказаў шкадаваньне у сувязі з рашэньнем Белага дома. У камэнтары «Свабодзе» прэсавы сакратар міністэрства Андрэй Савіных адзначыў: «Злучаныя Штаты працягваюць рэалізоўваць стэрэатыпныя і беспэрспэктыўныя падыходы ў дачыненьні да Беларусі. Санкцыі вядуць у нікуды. Яны, хутчэй, спараджаюць недавер і тым самым аддаляюць пэрспэктывы разьвязаньня любых рознагалосьсяў.
Пазыцыя нашай краіны добра вядомая. Мы выступаем за канструктыўны і ўзаемапаважлівы дыялёг».
У сьпіс беларускіх чыноўнікаў, адносна якіх ЗША працягнулі візавыя і маёмасныя санкцыі, уваходзіць і старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына.
У размове са «Свабодай» яна так пракамэнтавала гэтую сытуацыю: «Мне прыемна, што амэрыканскі ўрад лічыць мяне багатым чалавекам. На жаль, я павінна амэрыканцаў расчараваць. У мяне нічога няма. Я маю на ўвазе, што няма маёмасьці і грошай ні ў ЗША, ні дзесьці ў іншым месцы за мяжой. Таму гэты стрэл пусты. А на мае актывы ў „Беларусбанку“ яны накласьці санкцыі ня могуць».
Палітоляг Алесь Лагвінец найперш зьвяртае ўвагу на тое, што санкцыі ўводзіў прэзыдэнт ад Рэспубліканскай партыі, а працягвае іх прэзыдэнт ад Дэмакратычнай партыі:
«Амэрыканская палітыка мае сваю пераемнасьць. Ёсьць панадпартыйны кансэнсус наконт Беларусі. Наўрад ці Беларусь ёсьць у сьпісе самых прыярытэтных для ЗША краінаў і рэгіёнаў. Але, тым ня менш, ёсьць даўно вызначаная лінія амэрыканскага кіраўніцтва. Яна не мяняецца. Тым больш, што не мяняецца яна з прычыны паводзінаў уладаў Беларусі».
Палітоляг Ігар Лялькоў кажа, што падаўжэньне санкцыяў сьведчыць пра наступнае: «З пункту гледжаньня ЗША сытуацыя ў Беларусі не зьмянілася да лепшага. Ніякіх абставінаў, якія б сьведчылі пра тое, што трэба зьмяніць стаўленьне ЗША да Беларусі, не назіраецца. Таму гэтыя санкцыі і працягваюцца».
Барак Абама адзначае, што «Дзеяньні і палітыка прадстаўнікоў беларускіх уладаў і іншых асобаў, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты, парушаюць правы чалавека праз палітычныя рэпрэсіі і падтрымліваюць карупцыю, па-ранейшаму ўяўляюць незвычайную і надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі Злучаных Штатаў».