Суд адзначыў, што Рада Эўразьвязу не дала актуальных доказаў таго, што Гуцэрыеў працягвае атрымліваць выгаду ад рэжыму Лукашэнкі або працягвае падтрымліваць яго. Такія доказы, як пастаўкі нафты ў 2020 годзе, былі прызнаныя састарэлымі.
Рада ЭЗ мусіць сплаціць таксама судовыя выдаткі.
Разгляд справы адбываўся з траўня 2024 году. Тым часам Рада ЭЗ прыняла сёлета ў лютым новае рашэньне, якім падоўжыла санкцыйныя абмежаваньні яшчэ на год — да 28 лютага 2026 году. І на гэтае рашэньне пастанова суду не распаўсюджваецца, што і адзначана ў выраку.
Міхаіл Гуцэрыеў — расейскі алігарх-мільярдэр і сябра Лукашэнкі з 2000-х гадоў.
Ён упершыню трапіў пад санкцыі Эўрзьвязу 21 чэрвеня 2021 года, пасьля падзей у Беларусі ў 2020–2021 гадах, калі ЭЗ увёў абмежавальныя меры супраць асоб, якія «падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі».
У дакумэнце было ўказана, што Гуцэрыеў «аказваў значную фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі і здабываў з гэтага выгаду. Прысутнічаў на цырымоніі інаўгурацыі Лукашэнкі 23 верасьня 2020 году. Такім чынам, ён нясе адказнасьць за падтрымку рэжыму Лукашэнкі».
У 2022–2024 гадах ЭЗ і Вялікабрытанія пацьвярджалі і працягвалі санкцыі ў штогадовых рашэньнях Рады ЭЗ.
Форум