Бо факт прызнаньня ці непрызнаньня гэтай арганізацыяй будзе насамрэч неістотны без адказу на шэраг пытаньняў.
1. Сяргея Каваленку «Міжнародная амністыя» ня лічыць вязьнем сумленьня, паколькі, паводле дырэктара праграмы Amnesty International у Эўропе і Цэнтральнай Азіі Джона Дальхузэна, прымаючы рашэньне, у арганізацыі кіраваліся паказаньнямі супрацоўнікаў міліцыі, якія заявілі, што Каваленка аказваў ім супраціў. Ці ў «Міжнароднай амністыі» зусім не ўяўляюць беларускі кантэкст, ці ня ведаюць, што кожны другі арыштаваны на суткі апазыцыйны актывіст трапляе за краты за тое, што паводле пратаколу «нецэнзурна лаяўся і аказваў супраціў супрацоўнікам міліцыі»?
2. Чым адрозьніваюцца справы Сяргея Каваленкі, якога асудзілі на 2 гады 1 месяц за парушэньне рэжыму адбыцьця «хатняй хіміі» ад справаў расейскіх апазыцянэраў Навальнага і Удальцова, якіх зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні расейскай паліцыі і асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту кожнага, і якіх «Міжнародная амністыя» прызнала вязьнямі сумленьня?
3. Ці мусіў Каваленка, калі яго затрымлівалі, пакорна прыняць арышт? І каб ён не вырываўся ад супрацоўнікаў міліцыі, ці прызналі б яго вязьнем сумленьня?
4. Дазволю адну цытату ў скароце зь БелаПАН ад 11 студзеня 2011 году.
«Праваабарончая арганізацыя „Міжнародная амністыя“ прызнала вязьнямі сумленьня 16 грамадзян Беларусі, арыштаваных у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. Як паведамілі БелаПАН у „Міжнароднай амністыі“, вязьнямі сумленьня зьяўляюцца пяць кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах-2010: Аляксей Міхалевіч, Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Рыгор Кастусёў і Андрэй Саньнікаў... „Міжнародная амністыя“ таксама абвясьціла вязьнямі сумленьня давераную асобу Някляева Аляксандра Фядуту, кіраўніка выбарчага штабу Саньнікава Ўладзімера Кобеца, давераных асобаў Саньнікава Дзьмітрыя Бандарэнку і Аляксандра Арастовіча, кіраўніка выбарчага штабу Статкевіча Сяргея Марцалева...»
Чаму Рыгор Кастусёў, які некалькі гадзінаў правёў у КДБ і зрабіў спрэчную заяву наконт Плошчы для БТ, быў прызнаны вязьнем сумленьня, а Сяргей Каваленка, які трымаў доўгатэрміновую галадоўку пратэсту, ім не зьяўляецца? Чаму Ўладзімер Кобец, Аляксандар Арастовіч адпавядаюць крытэрыям вязьняў сумленьня паводле «Міжнароднай амністыі», а Сяргей Каваленка — не?
5. Ці пяць патронаў і старое ружжо Мікалая Аўтуховіча, якія захоўваў прадпрымальнік, што было даказана ў беларускім судзе, ёсьць сапраўды прыкладам гвалту, і таму ён ня можа быць прызнаны вязьнем сумленьня паводле «Міжнароднай амністыі»?
6. Ці сапраўды зьбівалі міліцыянтаў Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч, якіх Міжнародная амністыя" не прызнала вязьнямі сумленьня, паколькі ў іхняй справе фігуравала слова «гвалт»?
7. Якімі крыніцамі карыстаецца «Міжнародная амністыя» — маніторынгамі беларускіх праваабаронцаў ці пратаколамі судоў альбо міліцэйскімі пратаколамі?
***
Калі я была ўкладальніцай кнігаў і «Адзін дзень палітвязьня» і «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011», я вельмі ўважліва адсочвала справаздачы і заявы «Міжнароднай амністыі» пра беларускіх палітвязьняў. Гэта падавалася вельмі важным крытэрыем.
Калі давядзецца працаваць над новай кнігай (бо вязьняў, на жаль, становіцца болей), гэтую частку падрыхтоўчай працы я абміну. Я буду адсочваць заявы старшыні Эўрапарлямэнту, Дзяржсакратара ЗША, эўрадэпутатаў, лідэраў краінаў Эўразьвязу і ЗША, допісы беларускіх блогераў і камэнтатараў у Інтэрнэце.
Ня ведаю толькі, ці варта будзе пасылаць асобнік кнігі ў «Міжнародную амністыю». Але ў вядучых бібліятэках Эўропы і Амэрыкі яна ёсьць. Было б жаданьне...